15 траўня — міжнародны дзень адмовы ад службы ў войску. У Беларусі яшчэ нядаўна штогод некалькі дзясяткаў маладых людзей прызыўнога веку адмаўляліся ад службы ў войску. Якая сытуацыя цяпер?
Мінула больш за 4 гады, як Аляксандар Лукашэнка загадаў распрацаваць закон аб альтэрнатыўнай службе і ўнесьці адпаведны праект на разгляд у Нацыянальны сход. Леанід Мальцаў, які і цяпер працуе сакратаром Савету бясьпекі краіны, з экранаў тэлевізараў абяцаў загад Лукашэнкі хутка выканаць:
«Хаця ў нас у рэспубліцы, акрамя тэрміновай службы, ёсьць служба ў рэзэрве, якая адносна тэрміновай службы ёсьць альтэрнатывай. Яна ўжо дзейнічае. Але паколькі ёсьць пэўная катэгорыя асобаў — а гэта прыкладна 50-60 чалавек у кожны прызыў, — якія, як яны кажуць, паводле меркаваньняў сумленьня, то бок на рэлігійнай глебе, ня могуць браць у рукі зброі. Вось прэзыдэнт даручыў, у тым ліку заканадаўчым чынам, аформіць і гэтую катэгорыю асобаў».
Сказана было ў лютым 2010 году. Што зьмянілася? Вось адказ Яўгена Асіеўскага, актывіста грамадзкай кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу»:
«Сытуацыя толькі крыху зьмянілася. Толькі тым, што зараз законапраект у парлямэнце, нібыта там ідзе над ім нейкая праца. Але збольшага сытуацыя застаецца вельмі кепскай. Таму што законапраект жудасны, і таму што ён дагэтуль не прыняты».
Паводле Яўгена Асіеўскага, некалькі гадоў таму 2-3 дзясяткі маладых людзей штогод адмаўляліся ад прызыву, спасылаючыся на 57-мы артыкул Канстытуцыі, які гарантуе ім альтэрнатыўную службу. Паступова гэтая лічба зьмяншаецца, бо адмоўнікі бачаць беспэрспэктыўнасьць змаганьня за сваё права на альтэрнатыўную службу. У прыватнасьці праз суды.
Яўген згадаў пры такія суды ў Маладэчне, Нясьвіжы, Лідзе, Гомелі — паўсюль вынік адмоўны, легальна адмовіцца ад службы ў войску не ўдалося нікому. Як вынік, некаторыя адмоўнікі схаваліся, нават не выходзяць на кантакт з актывістамі грамадзкай кампаніі, большасьць ідзе служыць у войска насуперак перакананьням, кагосьці выручае мэдыцына. І ўсё ж, якая колькасьць адмоўнікаў сёньня, дамагаюся адказу ад Яўгена.
«Іх мала. Можа, назаву лічбу ў 10-15 чалавек, якія чакаюць альтэрнатыўнай службы. Але, калі ўзяць законапраект, то калі ён будзе прыняты, у мяне ўражаньне, што гэтых людзей будзе яшчэ менш. Бо ён проста жудасны. Тэрмін альтэрнатыўнай службы ў ім — 20-30 месяцаў, у залежнасьці ад наяўнасьці вышэйшай адукацыі. Таксама жудасна тое, што чалавек, які будзе несьці альтэрнатыўную службу, будзе выведзены за межы Працоўнага кодэксу. Ён нават ня мае права на забастоўку. Таксама яму прапануецца фіксаваны заробак, прыкладна 1 мільён 700-800 тысяч рублёў. І за гэтыя грошы ён мусіць працаваць увесь тэрмін. І гэта пры тым, што яму забароняць займацца іншай працоўнай дзейнасьцю. Адзінае, што добра ў гэтым законапраекце, што даецца права вучыцца завочна».
Калі Нацыянальны сход усё ж прыме закон аб альтэрнатыўнай службе? Да канца бягучай сэсіі засталося ўсяго некалькі тыдняў, але дакумэнт дагэтуль не пастаўлены на абмеркаваньне, і ў кулюарах перакананыя, што да летніх вакацый гэтага не адбудзецца. Значыць, нават калі закон аб альтэрнатыўнай службе прымуць восеньню, да прызыву ён можа не ўступіць у дзеяньне, бо яго прыйдзецца яшчэ ўзгадняць з Лукашэнкам.
Адмоўнік ад вайсковай службы ў яе цяперашнім выглядзе Валянцін Цішко з Маладэчна ўжо некалькі гадоў змагаецца за права на альтэрнатыву. Ён судзіўся — марна. На знак пратэсту публічна адмаўляўся ад грамадзянства — таксама марна. Пакуль ад арміі ратуе хвароба, але восеньню Валянціна чакае чарговая позва ў ваенкамат. Вось ягоны адказ на пытаньне, чаму ўлады марудзяць з альтэрнатыўнай службай:
«Мяркую, справа ў тым, што альтэрнатыўнікам усё ж асабліва не пакамандуеш. Бо я буду выконваць толькі тое, што абавязаны. Калі я санітар, то выношу судна, калі будаўнік, то капаю траншэю адсюль і да абеду. Але ўжо на будаўніцтва лецішча нейкаму палкоўніку мяне не накіруеш. Ды і разганяць мітынгі апазыцыянэраў мяне не прымусіш. Мяркую, улада проста баіцца страціць шэрую масу, якой можна па сьвістку кіраваць і якой можна лёгка прамываць мазгі. А калі ўжо чалавек дамагаецца альтэрнатыўнай службы, то наўрад ці яму можна будзе прамыць мазгі».

Мяркую, справа ў тым, што альтэрнатыўнікам усё ж асабліва не пакамандуеш