Маладафронтаўца Станіслава Рачкеля і ягонага сябра Вячаслава Завінеўскага судзьдзя Алена Тоўсьцік-Самойла прызнала вінаватымі ў дробным хуліганстве. Хлопцы сваю віну адмаўляюць.
Супраць Рачкеля і Завінеўскага сьведчылі міліцыянты, якія іх затрымлівалі — П. Русак i І. Сярэнкiн. Абодва заявілі ў судзе, што 25 красавіка атрымалі ананімны званок пра расьпіцьцё алькаголю ў адным з двароў на вуліцы Парахавой. І калі туды прыйшлі, то адзін зь іх, як кажа, убачыў Рачкіна і Завінеўскага, якія пілі піва, а другі — што хлопцы толькі размаўлялі, але побач зь імі на зямлі стаялі адкаркаваныя бутэлькі зь півам.
Пры гэтым абодва міліцыянты сьцьвярджалі, што ніякіх сьведак у двары не было. Маўляў, яны зрабілі заўвагу за расьпіцьцё піва ў грамадзкім месцы, а ў адказ Рачкель і Завінеўскі нібыта «пачалі лаяцца матам, размахваць рукамі і паводзілі сябе агрэсіўна...»
І Рачкель, і Завінеўскі абвяргалі сьведчаньні міліцыянтаў і хадайнічалі, каб у суд выклікалі сьведку, які быў побач у двары і мог засьведчыць, што зь іхняга боку не было ніякай лаянкі і агрэсіі. Суд хадайніцтва адхіліў, спаслаўшыся на паказаньні міліцыянтаў, што яны побач нікога ня бачылі.
Дарэчы, пасьля таго як хлопцаў забралі ў пастарунак, іх адвезьлі ў наркалягічны дыспансэр, дзе правялі праверку на алькаголь. Адносна абодвух было засьведчана, што алькаголю не ўжывалі. Тым ня менш зь пятніцы да панядзелка іх пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
У перапынках судовага працэсу Рачкель сказаў Свабодзе, што лічыць справу палітычнай і сфабрыкаванай, а яшчэ яму шкада, што разам зь ім пацярпеў былы аднаклясьнік, які проста выпадкова сустрэўся яму на вуліцы.
Рачкель: «Я ўпэўнены, што ўсё гэта сплянавана. Не было ніякага сэнсу мне лаяцца, і яўна, што паказаньні міліцыянтаў проста выдуманыя. Мы хлопцы законапаслухмяныя і наагул ня лаемся нецэнзурна. Гэта прэвэнтыўнае затрыманьне перад чэмпіянатам сьвету па хакеі — іншай вэрсіі ў мяне няма».
Завінеўскі ў судзе казаў, што нават цяжка ўявіць, каб нармальны чалавек, малады, які не ўжывае наагул алькаголю, мог агрэсіўна паводзіць сябе зь міліцыянтамі, размахваць рукамі ды яшчэ лаяцца. Ён не даводзіў, што затрыманьне адбылося з палітычных прычын, але проста па-чалавечы стаўленьне міліцыянтаў да грамадзян, іх сьведчаньні ў судзе яго вельмі ўразілі.
Завінеўскі: «Я ад слоў сваіх не адмаўляюся, што казаў у судзе. Але я не разумею: ці гэта так міліцыя адрабляе свой заробак, ці як гэта па-іншаму патлумачыць? Але мы нічога не парушалі, і яны пра гэта ведаюць...»
У судзе прысутнічаў бацька Станіслава Рачкеля — Багдан Рачкель. Ён сказаў Свабодзе, што бачыць у гэтым прысудзе палітычныя матывы:
«Я думаю, што справа адназначна сфабрыкаваная, бо сын мой і не ўжывае алькаголю, і наагул ня лаецца нецэнзурна. Па ўсім відаць, што яго проста патрэбна было затрымаць — магчыма, з прычыны таго, што 26 красавіка ў Менску ладзіўся Чарнобыльскі шлях і каб ён ня мог там удзельнічаць. І сьведак ніякіх не было, а таго, хто гэта бачыў, не запрасілі. Ну, і тэрмін — 10 дзён, каб потым не маглі ў Менск паехаць на чэмпіянат сьвету па хакеі...»
Як высьветлілася ўжо пасьля прысуду, пры вынясеньні рашэньня судзьдзя не ўлічыла, што хлопцы ўжо адбылі трое сутак у ізалятары. Тады яна параіла, каб на гэтае рашэньне яны напісалі скаргу.