3 траўня — Міжнародны дзень свабоды прэсы. На Гарадзеншчыне адзіным ацалелым незалежным грамадзка-палітычным выданьнем застаецца «Газэта Слонімская». Праўда, з 2006 году яна ня мае падпіскі празь «Белпошту» і не прадаецца ў кіёсках «Белсаюздруку». Як ёй удаецца выжываць у цяперашніх беларускіх умовах?
Галоўны рэдактар і выдавец «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук, распавядаючы напярэдадні Міжнароднага дня свабоды прэсы пра 17 год існаваньня выданьня, кажа, што наагул зьдзіўлены, як атрымалася захаваць газэту.
Ён узгадвае, што толькі арандаванае памяшканьне даводзілася мяняць ня менш як чатыры разы, прычым не са сваёй ініцыятывы. Адной з найбольш балючых праблемаў застаецца тое, што «Белпошта» адмаўляецца ўключаць выданьне ў падпісны каталёг, а «Белсаюздрук» не бярэ газэту на рэалізацыю праз шапікі.
Валадашчук: «Усе нашы намаганьні, якія робяцца на пачатку году і напрыканцы, каб трапіць у каталёгі „Белпошты“ і „Белсаюздруку“, сканчаюцца чарговай адпіскай, што гэта немэтазгодна для кіраўнікоў гэтых ведамстваў. Па-ранейшаму рэалізоўваем газэту праз прыватныя пункты і наладжаную сетку прыватных распаўсюджвальнікаў».
І ўсё ж найбольшай складанасьцю працы ў няроўных зь дзяржаўнымі выданьнямі ўмовах рэдактар лічыць тое, што журналісты ня могуць атрымліваць афіцыйную інфармацыю. Іх не запрашаюць на прэс-канфэрэнцыі чыноўнікаў, не дасылаюць прэс-рэлізаў зь дзяржаўных устаноў.
Валадашчук: «Галоўны рэдактар афіцыйнай газэты прысутнічае на паседжаньнях усіх выканкамаў, на сэсіях раённага савету і мае доступ да ўсяе інфармацыі пра тое, што адбываецца ва ўладных кабінэтах. Мы ж гэтага нічога ня маем і блізка. Нават простую інфармацыю атрымаць ад чыноўніка ня можам, бо яны адказваюць нам — маўляў, вы ня нашыя. Разумей, недзе зь неба зваліліся. Але ў той самы час чытачы называюць газэту — наша газэта».
Валадашчук кажа, што не прывык скардзіцца на свае праблемы, бо газэту трэба выпускаць кожны тыдзень. Хоць і ў тое, што бліжэйшым часам могуць адбыцца зьмены да лепшага, таксама ня верыць — бо старшыні выканкамаў у раёне мяняюцца часта, а праблемы застаюцца на тым самым месцы.
Паводле Валадашчука, галоўнае — тое, што да іх як у апошнюю інстанцыю прыходзяць звычайныя людзі, чытачы, якія вераць газэце, і кожны просіць дапамагчы вырашыць тую ці іншую праблему, бо ўлада гэта ігнаруе. І так на старонках выданьня кожны тыдзень зьяўляюцца вострыя матэрыялы пра жыцьцё ў слонімскім рэгіёне.
Рэдактар распавёў, што ўжо на працягу некалькіх нумароў яны расказваюць аб праблемах працаўладкаваньня інвалідаў у Слоніме і стасункі з гэтымі людзьмі. Дробныя перамогі над чыноўнікамі дадаюць сілаў.
Валадашчук: «Сапраўды, інваліды цяпер ня маюць дзе працаваць. Калі раней у горадзе быў нейкі цэх, то сёньня яго папросту няма. Людзі маладыя, якім па 20 год, хочуць працаваць, нягледзячы на тое, што на інваліднай калясцы. Але калі чалавек малады, то хочацца жыць разам з усімі. Вось гэтай праблемай мы цяпер займаемся. Нават стварылі спэцыяльны праект і будзем штомесяц, а магчыма, часьцей уздымаць на сваіх старонках гэтую праблему».