Відэафільм Радыё Свабода з нагоды 50-х угодкаў забойства прэзыдэнта Кенэдзі, «Освальд у Менску», атрымаў «Срэбную Ўзнагароду Адметнасьці» ад амэрыканскай Акадэміі інтэрактыўнага і візуальнага мастацтва, Нью-Ёрк.
Штогадовыя ўзнагароды прысуджаюцца найлепшым у сьвеце прафэсійным дасягненьням у шэрагу катэгорыяў, у тым ліку онлайн-відэа.
На конкурс было прадстаўлена больш за 6000 працаў з розных краінаў, якія разглядала Акадэмія, што аб'ядноўвае больш за 600 вядучых мэдыяарганізацыяў, у тым ліку Тайм, Дыснэй, Yahoo, MTV, Monster.com і іншыя.
Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа атрымала чатыры ўзнагароды ў розных катэгорыях радыё- і відэавытворчасьці.
Над відэафільмам «Освальд у Менску» працавалі Алесь Матафонаў, Павал Буторын, Брус Джэкабс і Аляксандар Лукашук, аўтар кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску».