Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрэл у прэзыдэнта: паўвека трагедыі


Освальд у Менску
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:03 0:00

Освальд у Менску

Пяцьдзесят гадоў таму, 22 лістапада 1963-га, для амэрыканцаў спыніўся час. Быў самы разгар халоднай вайны і прэзыдэнт ЗША Джон Кэнэдзі быў забіты ў Даласе.


Многія амэрыканцы не хавалі сьлёз, слухаючы радыё. Некаторыя баяліся, што той стрэл быў пачаткам нападу на краіну.

46-гадовы прэзыдэнт Кенэдзі памёр на працягу паўгадзіны. Сьведка, які бачыў снайпэра, перадаў яго апісаньне паліцыі. На працягу наступных гадзіны з паловай падазраваны Лі Гарві Освальд застрэліў паліцыянта, які спрабаваў спыніць яго, схаваўся ў кінатэатры, дзе ўрэшце быў знойдзены і арыштаваны.

24-гадовы Освальд, былы марскі пяхотнік ЗША, у 1959-м годзе эміграваў у СССР, правёў некалькі гадоў у Менску і вярнуўся ў Злучаныя Штаты ў 1962-м . Ён сьцьвярджаў паліцыі, што невінаваты, але лябараторныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што гэта ён страляў з забойчай зброі.



Праз два дні прыйшоў яшчэ адзін шок. У той момант, калі паліцыя выводзіла Освальда з паліцэйскага ўчастка, падазраванага забойцу застрэліў Джэк Рубі, уладальнік начнога клюбу з крымінальнымі сувязямі. Такім чынам Освальд ніколі не паўстаў перад судом.

Якія былі яго матывы і ці дзейнічаў ён у адзіночку ? Была гэта змова з удзелам Савецкага Саюзу або арганізаванай злачыннасьці? Якія сапраўдныя матывы ўчынку Рубі? Ніхто дакладна гэтага ня ведае, таму што жыцьцё самога Рубі скончылася ў турме ад раку лёгкіх крыху больш як праз тры гады.

Шматлікія камісіі расьсьледавалі забойства Кэнэдзі і самая вядомая ўрадавая камісія Ўорэна ў 1964 годзе прыйшла да высновы, што Освальд дзейнічаў у адзіночку. Іншую выснову зрабіў у 1978-м годзе Спэцыяльны камітэт па тэрарызму, заявіўшы, што гэта была верагодна змова. Але камітэт ня мог вызначыць ніводнага іншага яе ўдзельніка акрамя Освальда.

Для мільёнаў амэрыканцаў сёньня пытаньне застаецца адкрытым. Апытаньне, праведзенае сёлета інфармацыйным агенцтвам AP паказала, што больш за 59 працэнтаў амэрыканцаў лічаць, што гэта была змова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG