Кіраўнік фэрмэрскай гаспадаркі Мікалай Вінянкоў з Кармянскага раёну ня можа атрымаць у сваё карыстаньне два дзясяткі гектараў зямлі ў сябе дома. Ён езьдзіць за сотню кілямэтраў у Клінцоўскі раён Расеі і там абрабляе зямлю, каб вырошчваць збожжа.
Кармянскі фэрмэр Вінянкоў кажа, што сёлетняй вясной на паях з расейскім фэрмэрам у Клінцоўскім раёне Бранскай вобласьці засявае аўсом і ячменем блізу 600 гектараў зямлі:
«У Расеі зямлі колькі хочаш — толькі прыяжджай і працуй. Там бракуе тэхнікі, людзей, спэцыялістаў. Магчыма, ініцыятывы бракуе. Мы туды прыяжджаем і паказваем прыклад. І калі едзе губэрнатар Бранскай вобласьці, дык ажно зьдзіўляецца: „Во як добра ўзарана ўсё поле!“ Бо яны там аруць поле толькі мэтраў на дзьвесьце ад дарогі. А далей ужо нічога не аруць і не засяваюць».
Хоць і шмат у Расеі палеткаў, аднак фэрмэр дбае яшчэ й пра эканамічны складнік вырошчваньня збожжавых культураў і кукурузы ў суседзяў, бо туды з Кармы — каля 130 кілямэтраў шляху. Нават на дарогу трэба багата паліва. Таму й крыўдна фэрмэру, што не знаходзіць лапіка зямлі ў сябе дома:
«У нас, у Беларусі, кавалка зямлі няма для нармальнага чалавека, які хоча працаваць. А лізінгі за тэхніку плаціць трэба, падаткі плаціць трэба, заробак плаціць трэба. Даводзіцца выжываць. Да старшыні райвыканкаму патрапіць на прыём практычна немагчыма. Да мяне ён ставіцца так, нібы мяне й няма. Тры гады мне ні паліва, ні насеньня, ні крэдытаў, ні зямлі. Анічога абсалютна, аніякай падтрымкі. Я, можна сказаць, ваяваў за лапік зямлі, які аддалены ад саўгаснай гаспадаркі. Іншым шляхам, акрамя як праз маю гаспадарку, туды ня трапіш. Усяго 24 гектары. Я ўжо нават заплаціў грошы, каб узяць іх у арэнду. Але потым старшыня фыркнуў: не хачу даваць табе гэтую зямлю. І мне адмовілі».
У землеўпарадкавальнай службе Кармянскага райвыканкаму пацьвердзілі, што фэрмэр Вінянкоў сапраўды прасіў 24 гектары зямлі блізу вёсачкі Вазьнясенск, якія мяжуюць зь ягонай гаспадаркай:
«Дваццаць чатыры гектары ўчастак, які прылягае да фэрмэрскай гаспадаркі, не ўзгадніў землекарыстальнік — КСУП імя Лепяшынскага. Можна яшчэ прадаставіць дадатковы зямельны ўчастак ў раёне населеных пунктаў Паштовая Глінка — Казімірава».
У сваю чаргу фэрмэр Вінянкоў кажа, што распрацоўваў па згодзе з раённымі ўладамі запушчаны ўчастак зямлі блізу вёскі Паштовая Глінка. Але як толькі ён навёў які-кольвек парадак на добрай сотні гектараў, туды прыгналі тэхніку зь сельгаспрадпрыемства «Кармянскі» і сталі самі выкарыстоўваць зямлю пад сельгаскультуры. Фэрмэру ж патлумачылі, што мелі на ўвазе больш далёкі ўчастак, дзе асабліва шмат трэба раскарчоўкі ды іншай падрыхтоўчай працы. Таму й адмовіўся фэрмэр ад такой прапановы.
Апрача таго, мясцовыя калгасы і саўгасы завінаваціліся фэрмэру Вінянкову за аказаныя летась сельгаспаслугі каля 500 мільёнаў рублёў.

Да старшыні райвыканкаму патрапіць на прыём практычна немагчыма. Да мяне ён ставіцца так, нібы мяне й няма