У Беларусь прыяжджае місія Міжнароднага Валютнага Фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана для штогадовых кансультацый па эканамічнай сытуацыі ў Беларусі.
Па выніках місіі, якая працягнецца ад 17 па 28 красавіка, супрацоўнікі Фонду падрыхтуюць справаздачу. Як і падчас ранейшых місіяў, цяперашні візыт дасьць магчымасьць абмеркаваць з уладамі макраэканамічную палітыку і пэрспэктывы разьвіцьця эканомікі Беларусі.
Апошні раз МВФ даваў Беларусі крэдыт у 2009 годзе. З тае пары перамовы аб канкрэтнай крэдытнай праграме не вяліся. На працягу 2014 году Беларусь мусіць пагасіць доўг перад Фондам (з улікам працэнтаў) у памеры 1.3 мільярда даляраў.
У апошнім дакладзе МВФ па Беларусі, апублікаваным ў студзені гэтага году, экспэрты Фонду прагназавалі захаваньне павольных тэмпаў росту беларускай эканомікі і цяжкую сытуацыю з плацёжным балянсам.
Фонд прапанаваў тады не праводзіць далейшага падвышэньня заработнай платы ў 2014 годзе і правесьці комплексныя структурныя рэформы.