Грамадзкія актывісты Гомеля не змаглі адстаяць гістарычную забудову на вуліцы Валатаўской — пад знос патрапіў і дом № 17, дзе жыла апошняя гомельская княгіня і мэцэнатка Ірына Паскевіч.
Няцотны бок вуліцы Валатаўской пазбаўляецца апошняга больш-менш значнага ў архітэктурным пляне драўлянага дома № 17, дзе жыла гомельская княгіня і мэцэнатка Ірына Паскевіч, а пазьней — была музычная вучэльня, у якой працаваў выбітны беларускі музыка й кампазытар Рыгор Пукст.
Адзінае, чаго дамагліся грамадзкія актывісты, — гэта дазволу гарадзкіх уладаў разабраць дом па бярвеньнях, каб захаваць іх і, па магчымасьці, аднавіць у нейкім іншым месцы.
Валянтэры і студэнты-архітэктары Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту зьнялі аканіцы, некаторыя элемэнты драўлянага дэкору і заняліся нумарацыяй бярвеньняў, каб акуратна разабраць дом і перавезьці ў бясьпечнае месца на захаваньне.
Апавядае валянтэр і краязнаўца Сяргей Трубкін:
«Не атрымалася надаць дому такі статус, каб захаваць яго на гэтым месцы. Я зараз буду падпісваць вось гэтыя бэлькі, бярвеньні, каб потым дом можна было сабраць. Кожны сьвядомы чалавек, кожны грамадзянін, патрыёт, я лічу, павінен паважаць сваю спадчыну, гісторыю — гэта самае галоўнае. Вось, бачыце, пабудавалі адзін шматпавярховік, гмах такі. І на гэтым месцы павінны ўзьвесьці яшчэ адзін — верагодна, падобны».
Гарадзкія ўлады Гомеля далі дазвол на знос драўлянага кварталу на вуліцы Валатаўская. Тут ужо узьведзены адзін шматпавярховік, забудоўцам якога выступіла менскае акцыянэрнае таварыства «Электрапрам». Гмах паўстаў на месцы зьнесеных драўляных дамоў. Пад нож бульдозэра патрапіў унікальны драўляны дом № 23 — зь фігурным ганкам і шпілем, з разьбянымі аканіцамі, які нават гарадзкія архітэктары прызнавалі помнікам драўлянага дойлідзтва. Цяпер чарга дайшла і да дома княгіні Паскевіч.
Мясцовыя суполкі «Талака», Таварыства беларускай мовы зьвярталіся ў гарвыканкам і Міністэрства культуры, каб захаваць найкаштоўнейшыя дамы па вуліцы Валатаўской — як узор драўлянай забудовы Гомеля пачатку ХХ стагодзьдзя. Аднак камэрцыйныя інтарэсы ўзялі верх над спадчынным дойлідзтвам.
Грамадзкім актывістам удалося дамагчыся аднаго: не аддаць на глум цалкам дом № 17. Краязнавец Трубкін дадае:
«Хоць нешта, я думаю, удасца захаваць намаганьнямі грамадзкасьці, валянтэраў. І ўлады ж павінны дапамагчы. Канечне, найлепшым варыянтам было б перанесьці гэтыя дамы ў адно асобнае месца і зрабіць, як кажуць, скансэн. Некаторыя распрацоўкі на гэты конт былі, але яны былі, канечне, недасканалыя. Таму пытаньне й „завісла“, бо нельга сказаць, што яно распрацавана, што ёсьць бізнэс-плян і ўсё належным чынам зроблена».
Невядома пакуль, дзе будуць захоўвацца разабраныя сьцены й вынятыя вокны з аканіцамі. Кажуць, што адзін з актывістаў прапанаваў дзеля складу сваё лецішча пад Гомелем, бо ў горадзе нібыта й месца для захаваньня не знаходзіцца. І каб не валянтэры ды студэнты-архітэктары, дык ад дома № 17 і ліштву наўрад ці можна было б знайсьці.
Студэнт-трэцьцякурсьнік Белдзяржунівэрсытэту транспарту Арцём:
«Добраахвотна прыходзім дапамагаць разьбіраць дом. Цяпер мераем канструкцыі перакрыцьцяў, каб надалей можна было разабраць і па чарцяжах сабраць. У канструкцыйным пляне тут вельмі прыгожы дэкор быў, які ўжо даўно зьнялі й кудысьці адвезьлі. Будынак вельмі прыгожы быў. Ня шмат у нас існуе прыкладаў такой забудовы, якую хтосьці імкнецца захаваць. Дом гэты можа быць прыкладам драўлянага дойлідзтва. А дзе яшчэ ўзоры дойлідзтва? Іх не засталося. Хоць бы гэта захаваць. Магчыма, ня самае лепшае, але хоць штосьці будзе».
Старшыня гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы Марыя Булавінская:
«Гарадзкія ўлады зусім не зацікаўленыя ў захаваньні гэтых дамоў, бо зямля тут дастаткова дарагая й прыбытковая. У перамовах зь Мінкультам мы чулі як бы спачуваньні гэтай сытуацыі. Яны як спэцыялісты бачылі каштоўнасьць гэтых будынкаў. Але з-за таго, што ў Міністэрстве культуры працуюць такія ж чыноўнікі, як і ў нашым гарвыканкаме, яны аддалі перавагу эканамічным выгодам, а не захаваньню культурнай спадчыны».
Каб у будучыні драўляны будынак № 17 аднавіць, патрэбны ўчастак зямлі ў цэнтры гораду і, канечне, інвэстары. Выглядае, што цяпер гэта становіцца клопатам грамадзкасьці, якая дамаглася дазволу ў старшыні гарвыканкаму Пятра Кірычэнкі акуратна разабраць дом.
Спадарыня Булавінская з гэтым пагаджаецца толькі часткова:
«Так, мы, канечне, будзем шукаць інвэстара. І вельмі спадзяемся, што ў гэтай справе нам дапамогуць і гарадзкія ўлады. І зь іх боку гэта будзе паказьнікам таго, як яны ставяцца да драўлянай спадчыны Гомеля і ўвогуле да культуры і гісторыі».