Сёньня можа адчыніцца новае вакно магчымасьцяў для паляпшэньня адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, як было ў 2008 годзе, заявіў старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 1 красавіка пад час абмеркаваньня сытуацыі ў Беларусі на пасяджэньнях Эўрапарлямэнту і Парлямэнцкай асамблеі «Эўранэст».
«Варта працягваць дзейнасьць паводле парадку дня, вызначанага на Віленскім саміце „Ўсходняга Партнэрства“: візавае пытаньне, ахова мяжы, абмеркаваньне мадэрнізацыі і гэтак далей. Упершыню за многія гады сфармаваўся такі канструктыўны парадак дня. Нельга дапусьціць, каб украінскія падзеі яго паламалі», — лічыць Аляксандр Мілінкевіч.
Выступаючы на пасяджэньні Камітэта па замежнай палітыцы Эўрапарлямэнту, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што Беларусь заняла добрасуседзкую пазыцыю адносна Украіны. У прыватнасьці, прызнаная новая тамтэйшая ўлада і робіцца спроба прапанаваць пасярэдніцтва паміж Кіевам і Масквой.
«Гэта ёсьць праявай правядзеньня незалежнай палітыкі, таму не варта ізаляваць Беларусь разам з Расеяй з-за нашумелага галасаваньня ў Генэральнай асамблеі ААН па Ўкраіне», — сказаў Мілінкевіч.
Разам з тым, з парадку дня перамоваў не павінна зьнікнуць праблема палітвязьняў, лічыць старшыня Руху «За Свабоду»:
«ЭЗ неабходна прыкласьцi ўсе намаганьнi, каб пераканаць улады Беларусі ў тым, што выгоды дыялёгу і незалежнасьць краiны сёньня наўпрост залежыць ад вызваленьня палiтвязьняў. Дзеля гэтага варта выкарыстоўваць магчымыя сродкi публiчнай i непублiчнай дыпляматыi. Вызваленьне вязьняў адкрые каналы эканамiчнай супрацы, iнвэстыцый, мадэрнiзацыйнай дапамогi, неабходных для захаваньня эканамічнага і палітычнага сувэрэнiтэту Беларусi», — заключыў Аляксандр Мілінкевіч, якога цытуе прэсавая служба Руху «За Свабоду».