Заробкі падвысяць двойчы

Заробкі бюджэтнікаў падрастуць 1 красавіка і 1 траўня, згодна з пастановай ураду Беларусі.
У адпаведнасьці з дакумэнтам, тарыфная стаўка першага разраду з 1 красавіка складзе 262 тыс. рублёў (павялічыўшыся на 0,8% да дзейнай стаўкі), а з 1 траўня — 275 тыс. рублёў (амаль на 5% да красавіцкага паказчыка).

Раней тарыфная стаўка першага разраду падвышалася 1 верасьня 2013 г. на 4% — да 260 тыс. рублёў.

Тарыфная стаўка першага разраду — аснова для аплаты працы работнікаў бюджэтных і прыраўнаных да іх арганізацыяў.