Як можна ацаніць маштаб і значэньне візавых санкцыяў супраць расейскіх чыноўнікаў, якія сёньня ўвялі ЗША і Эўразьвяз? Якія рэальныя магчымасьці ёсьць у Захаду, каб спыніць расейскую агрэсію на Ўкраіну? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
— Ужо зьявіліся першыя камэнтары да інфармацыі пра санкцыі супраць Расеі з боку ЗША і Эўразьвязу. Лёгка можна прадказаць, што маштаб гэтых санкцыяў расчаруе многіх прыхільнікаў Украіны. На вашу думку, ці можна назваць гэтыя санкцыі адэкватнымі сытуацыі?
— Такі адказ быў дастаткова чаканым. Бо сама сытуацыя вакол Крыму была дастаткова беспрэцэдэнтнай для ЗША і Эўропы, і відавочна, што для такіх сытуацыяў няма нейкай распрацаванай стратэгіі. Улічваючы гэта, можна зразумець, што паводзіны дастаткова асьцярожныя.
Таму візавыя санкцыі — гэта першая асьцярожная спроба націснуць на Расею. Але натуральна, што калі эскаляцыя будзе працягвацца, то і санкцыі будуць пашырацца. У прынцыпе, асноўныя наступствы для Расеі, я думаю, будуць не ў кантэксьце санкцыяў, а ў кантэксьце іншых аспэктаў супрацоўніцтва Расеі і Захаду.
— Калі ж сытуацыя пойдзе ў горшым варыянце — эскаляцыя, адказ на адказ — якія рэалістычныя варыянты ёсьць у Захаду ў ціску на Расею?
— Асноўныя нэгатыўныя наступствы для Расеі будуць зьвязаныя не з уласна санкцыямі, а з тым, што па ўсіх франтах будзе абмяжоўвацца супрацоўніцтва. Зьнізяцца магчымасьці для ўдзелу ў розных праектах, эканамічных і палітычных. Будзе адбывацца палітычная ізаляцыя, і немагчымасьць для Расеі адстаяць свае інтарэсы ў некаторых рэгіёнах, напрыклад, на Блізкім Усходзе. Будуць згорнутыя праграмы супрацоўніцтва ў высокатэхналягічных галінах, асабліва калі Расея атрымлівае тэхналёгіі «двайнога прызначэньня», якія могуць быць выкарыстаныя ў ваеннай сфэры.
Эўразьвяз можа пайсьці на прыняцьце доўгатэрміновай стратэгіі па зьніжэньні энэргетычнай залежнасьці ад Расеі. І гэта прывядзе да таго, што праз пэўны час Эўропа радыкальна зьнізіць спажываньне расейскага газу.
Магчымасьці Расеі адстойваць свае інтарэсы ў выніку гэтага крызісу будуць моцна абмежаваныя. Вядома, дакладна прадказаць наступствы гэтых захадаў даволі складана, бо ёсьць шмат нявызначаных чыньнікаў. Але досьвед папярэдняй гісторыі як самой Расеі (падчас халоднай вайны), гэтак і іншых краінаў, напрыклад, Ірана — паказваюць, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве такога кшталту санкцыі і ізаляцыя могуць мець вельмі вялікія наступствы для краіны.