Мікалая Ўласевіча зьнялі з выбарчай кампаніі ў сельскі савет

Мікалай Уласевіч

Варнянянская выбарчая камісія па выбарах у сельскі Савет вынесла такое рашэньне на падставе таго, што ўгледзела на агітацыйнай улётцы Ўласевіча заклік да байкоту выбараў.
Паводле Уласевіча, на адваротным баку сваёй агітацыйнай улёткі, ён зьмясіціў тэкст перадвыбарчай праграмы АГП, сябрам якой ён зьяўляецца. У тэксьце гаворыцца, што «зараз у Беларусі няма чэсных і справядлівых выбараў, таму і няма сэнсу браць у іх удзелу». Гэта, паводле Ўласевіча, і стала падставай для камісіі, каб зьняць ягоную кандыдатуру з выбарчай кампаніі.

Мікалай Уласевіч вылучаў сваю кандыдатуру ў сельскі, раённы і абласны саветы. У раённы і абласны савет ягоную кандыдатуру не зарэгістравалі — як лічыць Уласевіч, па надуманых прычынах. З гэтае нагоды ён зьмясьціў на партыйным сайце адкрыты ліст да старшыні Цэнтарвыбаркамц Лідзіі Ярмошынай.