Апроч кіраўнікоў Міністэрства абароны — Сяргея Шайгу і ФСБ — Аляксандра Бортнікава, у ім прапагандыст Дзьмітры Кісялёў і кіраўнік Чарнаморскага флёту Расеі беларус Аляксандар Вітко — паведамляе Reuters.
Нямецкае выданьне «Більд» у сваёй онлайн-вэрсіі апублікавала сьпіс з 13 расейцаў, на якіх ЗША і ЭЗ плянуюць накласьці візавыя абмежаваньні. Гэтая інфармацыя яшчэ ня мае афіцыйнага пацьверджаньня.
Візавыя абмежаваньні будуць накладзеныя ў выпадку правядзеньня ў Крыме рэфэрэндуму па пытаньні далучэньня паўвострава да Расеі.
У сьпісе:
Візавыя абмежаваньні могуць закрануць старшыню праўленьня ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і кіраўніка «Роснефти» Ігара Сечына.
Больш ня хочуць бачыць у Эўропе і ЗША і расейскага прапагандыста Дзьмітрыя Кісялёва, кіраўніка дзяржаўнага мэдыяхолдынга «Россия сегодня». А таксама скандальна вядомага лідэра ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага.
Крыніцы выданьня сьцьвярджаюць, што праца над сьпісам яшчэ вядзецца. У канчатковы варыянт могуць увайсьці 120–130 прозьвішчаў.

- міністар абароны Сяргей Шайгу,
- кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў,
- кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта РФ Сяргей Іваноў,
- віцэ-прэм’ер Дзьмітры Рагозін,
- сакратар Савету бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў,
- памочнікі прэзыдэнта Расеі Сяргей Глазьеў,
- Уладзіслаў Суркоў,
- старшыня камітэту Дзяржаўнай Думы РФ па міжнародных справах Аляксей Пушкоў.