Пра гэта паведаміла пасьля паседжаньня Рады амбасадар ЗША ў ААН Саманта Паўэр.
Галоўныя моманты праекта — падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны, пацьверджаньне незаконнасьці крымскага рэфэрэндуму, які адбываецца бяз згоды Ўкраіны, і заклік да сьвету не прызнаваць вынікаў рэфэрэндуму — заявіла Паўэр.
ЗША чакаюць, — падкрэсьліла Паўэр, — што Расея накладзе вета на гэты праект рэзалюцыі. Але праект засьведчыць «узровень ізаляцыі Расеі, якая абірае нямірны шлях». Паводле Паўэр, яна спадзяецца, што Расея пачула галасы 14 сябраў Рады бясьпекі, якія выступілі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны (Расея зьяўляецца 15-м сябрам Рады бясьпекі).
Рэзалюцыю маюць ўнесьці на галасаваньне яшчэ да рэфэрэндума ў Крыме, які мае адбыцца 16 сакавіка. Верагодна, гэта адбудзецца 15 сакавіка, у суботу.
На паседжаньні Рады бясьпекі ААН учора выступіў прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк.
У сераду, 12 сакавіка, дыпляматы ў ААН паведамлялі, што тэкст праекта рэзалюцыі рыхтуецца такім чынам, каб Кітай не наклаў на яго ня вета, а прынамсі ўстрымаўся. Кітай заяўляе, што выступае супраць умяшаньня ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў, але наўпрост не асуджае дзеяньні Расеі ва Ўкраіне, як гэта зрабілі іншыя дзяржавы.