Беларускі Гомель зьвязвае з Украінай мноства эканамічных, гуманітарных і проста сваяцкіх сувязяў. І ня толькі зь яе цэнтральнай часткай, але і з Крымам, які цяпер акупаваны расейскімі войскамі. З чым сутыкаюцца беларусы, бываючы цяпер на крымскім паўвостраве ў адпачынку ці па сваіх асабістых справах? Як ставяцца там да прыежджых беларусаў?
Цягнікі з Сімфэропаля, Еўпаторыі, Фэадосіі прыходзяць у Гомель паўпустыя. Актыўны сэзон адпачынку яшчэ не пачынаўся, дый сытуацыя ў Крыме напружаная.
Маладая жыхарка Гомеля спадарыня Кацярына прыехала ў Крым яшчэ да пачатку бурных падзеяў, а пакінула яго толькі ўчора, 11 сакавіка. Апавяла, што пабывала там у розных гарадох:
«Былі ў Севастопалі, Балаклаве, былі ў Ялце, Алушце, Алупцы. Вайсковыя блёк-пасты бачылі. Пры пад’езьдзе да Севастопаля былі два блёк-пасты „народнага апалчэньня“. А непасрэдна пры ўезьдзе ў Севастопаль былі і ўзброеныя людзі».
Суразмоўніца кажа, што на блёк-пастах не абшуквалі, толькі дакумэнты час ад часу патрабавалі:
«Ператрусу на блёк-пастах нідзе не рабілі. Проста пыталіся пра мэту прыезду, наведваньня. Адзінае, што дакумэнты патрабавалі. Але не заўсёды глядзелі ў пашпарты — толькі ў адзінкавых выпадках».
Беларуска Тацяна таксама толькі што з Сымфэропаля. Паводле яе слоў, перамены ёсьць, і яны заўважныя. На Перакопскім перашыйку, па сутнасьці, яшчэ адна мяжа — у горадзе Армянску:
«Там таксама робяць агляд — блёк-пост. Ходзяць, глядзяць дакумэнты — гэта ў Армянску. Глядзяць пашпарты, і найперш у мужчын. У Сімфэропалі было спакойна. Вайскоўцы толькі стаяць. Ваеннае становішча — усе ж добра ведаюць».
Украінец сярэдняга веку Аляксандар, які прыехаў у Беларусь з Чаркасаў, кажа, што Ўкраіну цяпер спрабуюць рваць на кавалкі, і гэта нядобра. Але яшчэ горш тое, што робяць гэта правіцелі пад ру́лямі аўтаматаў, без уліку думкі шараговых людзей:
«Нейкія іншыя падыходы да гэтага пытаньня павінны быць — той жа стол перамоваў павінен быць. Да нас не прыслухоўваюцца. Усё адбываецца на высокіх узроўнях. І нам толькі даносяць іхнія рашэньні — за нас яны вырашылі. Правіцелі вырашаюць за нас, за просты люд. Мне шкада Ўкраіну, бо я сталеў падчас яе незалежнасьці. Я служыў на тэрыторыі Расеі, прысягу даваў былому Савецкаму Саюзу. Але мне шкада незалежную Ўкраіну, якую мы стваралі».