«Адзіная мэта прэс-канфэрэнцыі — разьвеяць чуткі пра сьмерць Януковіча», — лічыць украінскі палітоляг Уладзімер Фэсэнка.
Раптоўнае жаданьне Віктара Януковіча зьявіцца на публіцы выклікала чарговую хвалю цікаўнасьці да пэрсоны былога ўкраінскага прэзыдэнта. Прэс-канфэрэнцыя адбылася ў тым жа Растове-на-Доне, дзе, па словах самога Януковіча, у яго «ёсьць сябар», але сабрала ў тры разы меней журналістаў, чым папярэдняя — ад 28 лютага. Віктар Януковіч зьявіўся са спазьненьнем на 15 хвілін. Расчараваньнем для журналістаў стала абвестка, што пытаньні пасьля выступу экс-прэзыдэнта не прадугледжаныя.
Выступаў Віктар Януковіч «з паперкі». Ён яшчэ раз паўтарыў, што застаецца ня толькі дзейным прэзыдэнтам, але і галоўнакамандуючым. Назваў новую ўладу ў Кіеве «фашысцкай». Пагразіў зьвярнуцца да кангрэсу ЗША з просьбай праверыць правамоцнасьць абяцаньняў амэрыканскага ўраду даць «бандытам у Кіеве» надзвычайную грашовую дапамогу. Наўпрост адхрысьціўся ад эканамічнага крызісу, які насоўваецца на Ўкраіну: «Я ні пры чым», — даслоўна заявіў экс-прэзыдэнт.
Ляйтматывам прэс-канфэрэнцыі стаў выраз «Я жывы», паўтораны Віктарам Януковічам двойчы.
Навошта былога прэзыдэнта «вывелі ў людзі», тлумачыць Уладзімір Фэсэнка — адзін з самых цытаваных палітолягаў ва ўкраінскіх медыях, кіраўнік цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента»:
«Прэс-канфэрэнцыя не азначае нічога, апроч аднаго — трэба было разьвеяць чуткі пра сьмерць Януковіча. Трэба было паказаць, што ён жывы. Вось і ўсё. Іншых мэтаў я ня бачу.
Януковіч робіць выгляд, што ён прэзыдэнт Украіны. Але ва Ўкраіне яго ніхто прэзыдэнтам не прызнае. У тым ліку і ягоная былая партыя, якая яго ў прэзыдэнты і высоўвала. Не прызнаюць яго прэзыдэнтам і за межамі. Апроч Расеі.
Расея яго часова выкарыстоўвае для легалізацыі сэпаратысцкага сцэнару ў Крыме. Пакуль яшчэ Януковіч Расеі патрэбны. Таму неабходна было абвергнуць чуткі, што Януковіч памёр ці пры сьмерці. Таму яго і паказалі. Але яму нават не далі адказаць на пытаньні.
Мяркуючы па ўсім, Януковіч ня надта адэкватны ў сваім псыхалягічным стане і мог змарозіць нейкае глупства, як гэта было на папярэдняй прэс-канфэрэнцыі. Таму яго паказалі публіцы і прыбралі. Што яшчэ раз пацьвярджае, што Януковіч — пасіўны інструмэнт у чужых руках».