Самаабвешчаны савет міністраў Крыму нелегітымны, любы рэфэрэндум у Крыме таксама будзе нелегітымным і сьвет яго не прызнае, заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк.
«Ад імя ўраду Ўкраіны заяўляю аб тым, што ніякай легітымнай улады ў выглядзе так званага ўраду Аўтаномнай рэспублікі Крым на тэрыторыі аўтаноміі не існуе. Гэта групоўка бандытаў, якая захапіла неканстытуцыйным чынам уладу і падтрымліваецца расейскімі вайскоўцамі», — заявіў прэм’ер.
«Менавіта таму па Крыме мы павінны пачаць агульнанацыянальны палітычны дыялёг. І ўрад да гэтага гатовы. Але гэты дыялёг ня будзе праводзіцца пад дуламі пісталетаў і пад расейскімі танкамі. Мы гатовыя да таго, каб тэрыторыя аўтаноміі, якая ёсьць і будзе неад’емным складнікам украінскай дзяржавы, квітнела», — адзначыў Яцанюк.
«Але думаю, што ўкраінцы, якія жывуць на тэрыторыі Крыму, і, як сябе называюць гэтыя людзі — крымчане... Мы з глыбокай павагай ставімся да нашых крымчан — таму што гэта нашы крымчане, гэта наша краіна, наша тэрыторыя, і яна ёсьць, была і будзе часткай Украіны... Напэўна, яны ня ведаюць пра тое, што адбылося ў Абхазіі, у Асэтыі, у Прыднястроўі.
Я атрымаў дадзеныя пра тое, як цяпер людзі жывуць у Абхазіі. З 5 мільярдаў даляраў, якія былі абяцаныя, прыйшло ўсяго толькі 500 мільёнаў, якія былі раскрадзеныя злачыннымі так званымі сэпаратысцкімі ўрадамі на адпаведных тэрыторыях. У людзей няма ні заробкаў, ні працы, ні бясьпекі. Я ўжо не кажу пра тое, што там забыліся, як адпачывальнікі выглядаюць.
Затое там ёсьць бандфармаваньні, бандгрупоўкі, там разбураныя санаторыі, там ідзе гандаль зброяй, наркотыкамі — вось што адбываецца на гэтых тэрыторыях. Такога лёсу хочуць „зялёныя чалавечкі“, якія цяпер езьдзяць у агульнай колькасьці 18 тысяч чалавек па тэрыторыі Крыму», — заявіў Яцанюк.
«Крым не заслугоўвае такога лёсу. І мы будзем змагацца за наша адзінства, за кожнага крымчаніна, які сёньня пражывае на тэрыторыі Аўтаноміі, і за яго лёс», — запэўніў ён.
Кіраўнік ураду таксама перакананы, што незаконны рэфэрэндум у Крыме ня будзе прызнаны сьветам:
«Што тычыцца так званага рэфэрэндуму. Я паглядзеў, у якіх краінах (акрамя Расеі) быў прызнаны рэфэрэндум па Абхазіі. Сур’ёзны пералік: Вэнэсуэла, Нікарагуа, Науру і Тувалу. Я думаю, што да гэтага сьпісу па Крыме яшчэ можа далучыцца Паўночная Карэя і Сырыя».
«Ніякі легітымны рэфэрэндум у Крыме ня будзе праведзены. І любыя так званыя рашэньні так званага рэфэрэндуму ня маюць ніякай юрыдычнай сілы», — сказаў Яцанюк.