Як расказваў Галко ў інтэрвію нашаму Радыё ўчора, ён прыехаў у Данецк як карэспандэнт беларускай незалежнай газэты «Новы час». З Данецку ён хацеў патрапіць у Крым, але продаж білетаў скасавалі. Таму журналіст плянаваў праехаць па іншых паўднёва-усходніх украінскіх гарадах.
Калі ён прыйшоў у пакой адпачынку пры чыгуначным вакзале, дзе здымаў пакой, каб забраць свае рэчы, яго заблякавалі невядомыя ў цывільным і прымусілі ісьці за імі. Як расказаў Галко сёньня свайму калегу з рэдакцыі «Новага часу»,
ён перажыў найгоршыя хвіліны жыцьця, бо думаў, што яго прыйшлі забіваць бандыты. Невядомыя, аднак, паведамілі, што яны «службовыя асобы» і што ён затрыманы ў сувязі з тым, што ў яго пакоі знойдзеная выбухоўка.
Пакой, дзе спыняўся Галко, быў двухмясцовы. Раней за яго туды засяліўся мужчына, які суседу не прадстаўляўся, але паводле манэры паводзінаў і мовы, як мяркуе Галко, быў відавочна з Расеі. Тое, якім чынам СБУ разьбіралася ў сытуацыі, стала для беларускага незалежнага журналіста «культурным шокам». Ён ужо прымяраў на сябе ролю Канавалава і Кавалёва, але «службовыя асобы» патэнцыйнага тэрарыста не білі, не абражалі і ўрэшце выбачыліся за памылковае затрыманьне, паціснуўшы на разьвітаньне руку. Паводле Галко, урэшце гэта аказалася менш непрыемным, чым быць затрыманым у Беларусі «за нецэнзурную лаянку». Як ён кажа, хацеў бы жыць у краіне, дзе спецслужбы паводзяць сябе менавіта так. Прафэсійна і строга ў рамках закону.
Тым ня менш, у журналіста застаюцца засьцярогі. «Пра свае дадатковыя апасеньні, зьвязаныя з гэтай гісторыяй, сказаць пакуль не магу,» — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.