Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка памяняў фармат правядзеньня рэспубліканскага фэстывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі».
Лукашэнка адзначыў «пэўныя недахопы». Паводле кіраўніка краіны, фэстываль задумваўся як падвядзеньне вынікаў сельскагаспадарчага году, аднак на пачатку восені, калі праводзіцца сьвята, яшчэ рана гаварыць пра вынік.
«Гэта значыць, мы падводзім вынікі фактычна толькі па збожжавых культурах. Вось у гэтым пэўны недахоп», — заўважыў кіраўнік краіны.
Ён адзначыў, што за аснову варта браць перш за ўсё не валавыя аб’ёмы, а эфэктыўнасьць продажаў, атрыманы прыбытак, грошы на рахунках. А такую інфармацыю можна мець «толькі па выніках году».
Разам з тым, паводле кіраўніка дзяржавы, з боку губэрнатараў намецілася нейкая ўтрыманская пазыцыя: на месцах за правядзеньне «Дажынак» змагаюцца толькі таму, што з рэспубліканскага бюджэту выдзяляюцца сродкі, за якія на іхняй тэрыторыі прыводзіцца ў парадак пэўны населены пункт.
Але, як адзначыў Лукашэнка, на ўзроўні прэзыдэнта вынікі сельскагаспадарчага году варта падводзіць больш «дакладна і маштабна». Ён прапанаваў ушаноўваць аграрыяў у Палацы незалежнасьці на пачатку году, уручаючы, сярод іншага, і дзяржаўныя ўзнагароды.
«Што тычыцца фармату „Дажынак“, то прынятае рашэньне праводзіць іх у раёнах на базе аднаго з аграгарадкоў», — адзначылі ў прэзыдэнцкай прэс-службе. Паводле Лукашэнкі, такім чынам аграгарадкі будуць прыведзены ў поўны парадак за 10–12 гадоў.
На абласным узроўні «Дажынкі» будуць праводзіцца ў раённых цэнтрах, за выключэньнем гарадоў абласнога падпарадкаваньня і тых, дзе фэстываль-кірмаш ужо праходзіў. Гэта таксама дасьць магчымасьць упарадкаваць іх як мае быць.
Таксама пастаноўлена зьмяніць намінацыі, па якіх праводзіцца рэспубліканскае спаборніцтва.

Сталіцы «Дажынак»