Паводле апублікаваных зьвестак, у Беларусі звыш за 50% раней судзімых ізноў вяртаюцца ў месцы пазбаўленьня волі.
Згодна з леташнімі дадзенымі пракуратуры, на момант зьдзяйсьненьня паўторных злачынстваў нідзе не працавалі і не вучыліся 67,7% былых ЗК. Болей за траціну раней асуджаных ішлі на парушэньне закону ў стане алькагольнага ап’яненьня.
...26-гадовы Антон вызваляецца з калёніі празь некалькі месяцаў. Чым бліжэй да вызваленьня, тым больш непакоіцца яго маці Натальля: што чакае сына на свабодзе? За краты хлопец трапіў, калі яму было крыху больш за 18. За ўдзел у групавой бойцы пакаралі васьмю гадамі турмы. Да адседкі Антон скончыў сярэднюю школу. Вучыўся сярэдне. Шанцы паступіць былі толькі на платнае. Такіх выдаткаў маці не пацягнула б. Уладкаваўся памочнікам плітачніка. Папрацаваць давялося нядоўга. Амаль восем гадоў за кратамі ніякіх прафэсійных навыкаў не дадалі:
«Вырашыў самастойна вучыць замежную мову, аднавіць некаторыя веды з школьнай праграмы... Аднак хутка астыў — не хапіла самаарганізацыі. Спрабаваў рабіць на промцы на вытворчасьці мэблі, але не пайшло — траўмаваў руку. У прынцыпе, у калёніі працы няма. Працуе ўсяго адсоткаў 10–20. Вельмі шмат сядзіць гультаёў. Зразумела, сын адарваны ад соцыюму. Ягоныя завязкі з турмой мяне вельмі палохаюць».
«У нас у Расеі ёсьць сваяк, родны брат мужа-нябожчыка, які мог бы ўзяць пляменьніка да сябе ў фірму, — працягвае Натальля. — Дзядзька заўсёды карыстаўся аўтарытэтам у Антона. У сына ў Расеі магла б быць і спэцыяльнасьць, і заробкі, і жытло, і ўвогуле адышоў бы ад свайго асяродзьдзя... Аднак выезд за межы Беларусі для яго немагчымы. Падчас адседкі ў Антона былі спагнаньні і яму сьвеціць адміністрацыйны нагляд. Я вельмі хвалююся, што тут ён сабе працы ня знойдзе і зоймецца абы чым».
Натальля кажа, што шмат чула пра розныя расейскія фонды, якія дапамагаюць былым асуджаным адаптавацца да вольнага жыцьця, у тым ліку — і працаўладкавацца пасьля зьняволеньня. Яшчэ седзячы ў калёніі, вязьні, якія жадаюць знайсьці працу, запаўняюць розныя анкеты. У выніку аформіцца на працу можна ледзь ня ў першыя ж дні па вызваленьні.
У Беларусі, лічыць маці асуджанага, рэсацыялізацыя зводзіцца да рэгістрацыі ў міліцыі. У астатнім выратаваньне тапельца — справа самога тапельца.
Практыка адміністрацыйнага нагляду ўжываецца ў многіх краінах. Яна, як правіла, тычыцца асобаў, якія вызваліліся ўмоўна-датэрмінова. У Беларусі яе стасуюць і да тых, хто адседзеў ад званка да званка.
Былы асуджаны Ігар падчас зьняволеньня быў некалькі разоў пакараны штрафным ізалятарам. Паводле ягоных словаў, фармальнай падставай для гэтага станавіліся нават незашпіленыя гузікі, сапраўднай жа прычынай быў незалежны характар, які многіх раздражняў. У выніку Ігар атрымаў гадавы адміністрацыйны нагляд:
«Гэта свайго роду дадатковае пакараньне. Без дазволу органаў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі я не магу выехаць за межы раёну, мне нельга наведваць розныя бары ды кавярні, нельга пакідаць жытло зь дзявятай вечара да шостай раніцы, у гэты час у любы момант мяне могуць наведаць міліцыянты. Пара тройка парушэньняў — і назад, адкуль вызваліўся. Вельмі хацеў паехаць на заробкі ў Расею, але гэта не дазволена. Мушу рабіць за капейкі, каб неяк існаваць».
Вэтэран МУС, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч лічыць, што «адміністрацыйны нагляд, нават у дачыненьні да вызваленых умоўна-датэрмінова, нярэдка шкодзіць працэсу адаптацыі. З улікам жахлівага стану рынку працы ў Беларусі сыстэма нагляду павінна быць больш гнуткай».
«Калі чалавек мае магчымасьць уладкавацца на той жа будоўлі ў Расеі, я лічу, што гэтае пытаньне варта неяк вырашаць. Зразумела, у індывідуальным парадку. Той жа самы інспэктар па наглядзе мог бы мець адпаведныя паўнамоцтвы Нічога складанага ня бачу ў тым, каб зьвязацца з расейскімі калегамі, каб тыя наглядалі, чым чалавек займаецца».
Паводле маёра міліцыі ў адстаўцы, вярнуцца да нармальнага жыцьця ўдаецца мала каму:
«Пакуль не запрацуе эканоміка, не запрацуюць і структуры, якія займаюцца пытаньнямі сацыяльнай адаптацыі былых зьняволеных. Яны ж не прымусяць нейкага кіраўніка прадпрыемства забясьпечыць працоўным месцам таго, хто вызваліўся з-за кратаў. Нават калі ў гэтага чалавека ёсьць высокая прафэсійная кваліфікацыя. То бок працоўныя месцы чалавеку прапануюць. Аднак тыя, вакол якіх няма аніякай канкурэнцыі. Ты проста ня зможаш жыць за гэтыя грошы. У выніку ўзьнікаюць найперш фінансавыя праблемы, якія былыя сядзельцы вырашаюць праз крымінал — тыя ж крадзяжы, рабункі, махлярства».
57-гадовы магілёўскі бомж Сяргей правёў у няволі агулам 33 гады. Нягледзячы на вялікую колькасьць набытых, у тым ліку і за кратамі, «мірных» прафэсій, дарэчы, вельмі неабходных народнай гаспадарцы, у міліцыі яму з рэсацыялізацыяй не дапамаглі. Сказалі: круціся сам!
...У райцэнтры Круглае былы асуджаны, таксама магілёвец, Аляксандар Лапуцін намагаецца ня стаць бамжом. За плячыма ў яго тры «ходкі». За кратамі 38-гадовы мужчына правёў больш за 10 гадоў. Апошні раз яго асудзілі на 12 гадоў, але за добрыя паводзіны пасьля паловы тэрміну яму зьмянілі калёнію на вольнае пасяленьне. Яго адбываў у Круглым, дзе працаваў у мясцовым ПМК. Сюды, а ня ў родны Магілёў, прыйшлося вярнуцца пасьля адбыцьця тэрміну. Справа ў тым, што пакуль Аляксандар быў за кратамі, яго бацькі памерлі. У бацькоўскую кватэру яго не пусьцілі. Як сьцьвярджае Аляксандар, гэтага не захацела родная сястра, якая пазьней праз суд выпісала яго з кватэры.
Паводле Аляксандра, праблемаў з працаўладкаваньнем у Круглым не было, бо раней ён «тут працаваў і добра сябе зарэкамэндаваў». Аднак калі б не мясцовая жанчына, якая яго прытуліла, то ён, без сумневу, зноў бы апынуўся ў месцах пазбаўленьня волі. Менавіта дзякуючы ёй стаў больш-менш на ногі. Заняўся індывідуальным прадпрымальніцтвам. Узяў крэдыты, каб закупіць тавар.
Пра праграмы сацыяльнай адаптацыі былых асуджаных Аляксандар чуў яшчэ на зоне, але на пытаньне, ці дапамагалі яму адпаведныя органы, калі ён вызваліўся, адказвае адмоўна. А некаторыя міліцыянты, кажа, нават садзейнічалі, каб ён не знайшоў сябе ў вольным жыцьці. Дакаралі і жанчыну, якая дала яму прытулак.
Аляксандар: «Нам у турме неаднойчы казалі: „А чаму вы рабуеце, крадзеце, што вас на гэта штурхае? Вось прыйдзіце, вам усе дапамогуць“. Мне ніхто не дапамог. Акрамя вось гэтай жанчыны. Я не хачу болей у турму. Большасьць людзей выходзяць адтуль, хочуць працаваць, але ж зэк — гэта як кляймо. Я не хачу сказаць, што сярод нашага брата ўсе добрыя, але ж многія з нас ня хочуць сядзець за кратамі».
Мужчына лічыць: за доўгі час, праведзены ў турме, асуджаны прызвычайваецца да рэжыму такога жыцьця. Свабода для яго як невядомы сьвет, зь якім трэба яшчэ зжывацца:
«Ты можаш тут нічога не зрабіць кепскага, але зь цябе зробяць усё роўна ахвярнага казла. Прасьцей за ўсё сьпісаць нешта на зэка... Там за кратамі ёсьць нейкія абмежаваньні, рамкі — кожны ведае, што яму можна, а што нельга. Там, праўда, даводзіцца прагінацца, каб выжыць. А на волі вельмі цяжка без падтрымкі. Вось, крый Божа, закрыюць нас, прыватных прадпрымальнікаў. На мне вісіць 65 мільёнаў крэдыту. Дзе мне ўзяць такія грошы? Дзе знайсьці такую працу, каб выплаціць крэдыт? Тым больш што ў мяне няма свайго жытла, нічога»
Паводле перакананьняў былога асуджанага, «калі любому чалавеку пасьля вызваленьня даць жытло, працу — нейкую стабільнасьць — ён болей ня пойдзе назад».
«Але ў нас такога няма, — працягвае суразмоўца. — Выходзіш — і „на самацёк“. За час маёй апошняй адседкі ў мяне памерлі бацькі. Гэта добра, што мяне перавялі на пасяленьне і я змог крыху адаптавацца да свабоды. Уладкаваўся на працу, зарабіў крыху грошай. А вось выпусьцілі б мяне з турмы на волю, дзе б я што ўзяў для таго, каб элемэнтарна пераапрануцца? Тут ты нікому не патрэбны».
Для жыхаркі Круглага Зінаіды Мілешчанкі аповед Аляксандра пра ягонае прывыканьне да свабоды — не навіна. Яна сама выйшла замуж за асуджанага.
З мужам Зінаіда пазнаёмілася празь ліставаньне. Разам ужо 32 гады. Маючы досьвед абыходжаньня з былымі зэкамі, яна дапамагае цяпер іншым — і Аляксандру таксама. На пытаньне, ці дапамагае былым асуджаным міліцыя, Зінаіда Мілешчанка адказвае:
«Яны не зацікаўленыя ў гэтым. Для іх нават прасьцей чалавека зноў пасадзіць, каб не было праблемаў. Бо гэта ўсё ж няпростая праца — прафіляктыка, гутаркі. А былы зэк — гэта чалавек, які ўжо баіцца міліцыі. У любым выпадку ён не ўспрымае міліцыянта як таварыша. І ня ўспрыме, бо міліцыя ў нас ператварылася ў карны орган. У нас нават няма псыхалягічнай службы пры міліцыі».
Паводле суразмоўніцы, адмоўнае стаўленьне міліцыі да былых зэкаў пераносіцца і на тых, хто зь імі побач:
«Я ведаю шмат сем’яў, дзе ёсьць былыя зэкі. Міліцыянты зьневажаюць іх. Тую ж жанчыну, якая прытуліла Сашу, яны лічаць нібыта дурной, чалавекам ніжэйшага гатунку. А ў нас, калі проста сказаць, і замуж няма за каго выйсьці. Кожны чацьвёрты мужчына — былы зэк альбо сядзіць. А для міліцыі самі зэкі — другі гатунак нашага насельніцтва, а ўсе тыя, хто зь імі мае ўзаеміны, практычна іх саўдзельнікі. Выйсьці замуж за зэка — як зьдзейсьніць злачынства».
У Круглянскім раёне на 16 тысяч насельніцтва — больш за паўтары тысячы асобаў, якія мелі ці маюць судзімасьць. Больш за шэсьцьсот чалавек лічацца рэцыдывістамі. Многія былыя зэкі страцілі сем’і і зь цяжкасьцю адаптуюцца да жыцьця на свабодзе. Мясцовая раёнка тым часам аптымістычна рапартуе, што праца па рэсацыялізацыі былых асуджаных ідзе на Кругляншчыне поўным ходам. Супрацоўнікі раённай міліцыі і сацыяльныя работнікі наведваюць іх, высьвятляюць, якая ім патрэбная дапамога, і яе аказваюць. Беспрацоўным прапануюць занятак. На гэта Зінаіда Мілешчанка кажа:
«Я нешта не заўважыла гэтай актыўнасьці. Я ня памятаю, каб з маім мужам правялі хоць нейкую прафіляктычную гутарку. Сярод нашых міліцыянтаў няма псыхолягаў — людзей, якія могуць зразумець твой боль. Сама сыстэма рэпрэсіўная. У нас у кожным прынята бачыць злачынцу, а таму чалавек сам-насам са сваёй бядой, нягледзячы на тое, што ў нас у краіне дужа шмат зэкаў. Добра, калі сустрэнецца каму добрая жанчына, але дзяржаўная служба ў той сыстэме, у якой мы жывём, не дапаможа ніколі».
...Паводле афіцыйных крыніцаў, прафіляктычная праца з былымі асуджанымі праводзіцца міліцыяй ня толькі ў Круглянскім раёне, але і па ўсёй Магілёўшчыне. Наколькі ўдалая яна, меркаваць цяжка. Як вынікае са словаў начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Фёдара Балейкі пры падвядзеньні вынікаў працы абласной міліцыі за 2013 год, узровень рэцыдыўнай злачыннасьці застаецца высокі. Хоць і ўдалося «зьнізіць колькасьць і ўдзельную вагу злачынстваў, учыненых раней судзімымі асобамі, на 10,7 працэнта, але яны застаюцца, як і раней, высокімі. Кожнае другое практычна злачынства, як і раней, зьдзяйсьняецца асобамі з катэгорыі раней асуджаных».
Што да Аляксандра Лапуціна, пра якога мы расказалі вышэй, то яму, каб ня трапіць у гэтую статыстыку, патрэбная юрыдычная дапамога. Хутчэй з Магілёва, альбо са сталіцы. Бо спадзеву на раённую міліцыю ці іншыя службы раёну няма, — лічаць тыя, хто застаўся побач зь ім.
Гэтымі днямі ў Беларусі стартавала «Праграма працаўладкаваньня былых зьняволеных». Яна разьлічаная на самотных людзей, якіх пасьля доўгай адседкі ніхто на волі не чакае. Ініцыятары праекту — Вугорская экумэнічная служба дапамогі і беларуская міжканфэсійная місія «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне». Паводле прадстаўнікоў вугорскай экумэнічнай арганізацыі, галоўныя чыньнікі посьпеху падобных праектаў рэсацыялізацыі — па-першае, у пазытыўным узьдзеяньні жыцьця і працы на прыродзе, а па-другое, у тым, што ніхто нікому не нагадвае пра мінулае.
У беларускім варыянце былыя асуджаныя, як мужчыны, так і жанчыны, будуць працаваць у трох гаспадарках (Віцебшчына, Гарадзеншчына ды Гомельшчына), даглядаць пчол, вырошчваць лекавыя расьліны ды гародніну.
Адзін з куратараў праграмы — праваслаўны сьвятар, прарэктар Віцебскай духоўнай акадэміі Дзьмітры Савіч — кажа, што на базе іхняга Сьвятатраецкага Маркава манастыра і раней дзейнічалі падобныя праекты рэсацыялізацыі былых асуджаных ды бадзягаў. Гэтыя людзі маглі на нейкі час спыніцца ў манастыры і жыць там, працуючы пры гаспадарцы. Цяпер жа размова ідзе ня проста пра нейкую часовую сацыяльную падтрымку з боку царквы, але і спробу сумеснымі намаганьнямі хрысьціянскіх цэркваў Беларусі, дзяржавы, а таксама замежных партнэраў палепшыць сацыяльны статус людзей, якія ў грамадзтве традыцыйна стыгматызуюцца.
На пытаньне, ці няма небясьпекі, што мясцовыя жыхары або паства варожа сустрэнуць былых крымінальнікаў, протаярэй Дзьмітры Савіч адказвае:
«Тут самы галоўны момант, каб гэтых людзей публічна не выдзяляць сярод іншых прыхаджанаў. Мы ніколі ня кажам: гэты — праведны вернік, а гэты — не. Для нас усе вернікі аднолькавыя. Мы нікога не прымушаем стаць на амбон і публічна сказаць: я сядзеў у турме».
Паводле дырэктара беларускай міжканфэсійнай місіі «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне» Міколы Матрунчыка, «пакуль адной з самых вялікіх праблемаў рэсацыялізацыі былых асуджаных застаецца, так бы мовіць, зэкафобія. Гэтых людзей неахвотна бяруць на працу, у іх часта праблемы ў сем’ях, ім увогуле вельмі цяжка ўпісацца ў жыцьцё».
«Але ж, — лічыць Мікола Матрунчык, — былыя зэкі могуць нечага дасягнуць і адпаведна стаць прыкладам для тых, хто апынуўся ў падобнай сытуацыі. Адна
з мэтаў праекту — гэта падрыхтоўка сапраўдных лідэраў, якія б у будучыні маглі ладзіць бізнэс, разьлічаны ў тым ліку і на былых асуджаных. Каму, як ня колішнім сядзельцам, ведаць псыхалёгію чалавека, які раней сядзеў за кратамі?»
«Людзі, якія маглі б стаць лідэрамі ў цяперашнім праекце, патроху зьяўляюцца, — працягвае Мікола Матрунчык. — Ёсьць жанчына, якая пасьля вызваленьня хацела б пакласьці частку свайго жыцьця на рэалізацыю гэтага праекту. Яна адукаваная, кваліфікаваная спэцыялістка, якая б хацела ўключыцца ў праграму і стаць свайго роду экспэртам. Ёсьць сярод кандыдатаў і мужчыны. Цяпер гаспадаркі закупляюць абсталяваньне ды набіраюць людзей. Не пазьней як увосень мы запросім журналістаў на пляцоўкі праекту».
«Баюся, што пасьля вызваленьня сын ізноў трапіць назад»
...26-гадовы Антон вызваляецца з калёніі празь некалькі месяцаў. Чым бліжэй да вызваленьня, тым больш непакоіцца яго маці Натальля: што чакае сына на свабодзе? За краты хлопец трапіў, калі яму было крыху больш за 18. За ўдзел у групавой бойцы пакаралі васьмю гадамі турмы. Да адседкі Антон скончыў сярэднюю школу. Вучыўся сярэдне. Шанцы паступіць былі толькі на платнае. Такіх выдаткаў маці не пацягнула б. Уладкаваўся памочнікам плітачніка. Папрацаваць давялося нядоўга. Амаль восем гадоў за кратамі ніякіх прафэсійных навыкаў не дадалі:
«Вырашыў самастойна вучыць замежную мову, аднавіць некаторыя веды з школьнай праграмы... Аднак хутка астыў — не хапіла самаарганізацыі. Спрабаваў рабіць на промцы на вытворчасьці мэблі, але не пайшло — траўмаваў руку. У прынцыпе, у калёніі працы няма. Працуе ўсяго адсоткаў 10–20. Вельмі шмат сядзіць гультаёў. Зразумела, сын адарваны ад соцыюму. Ягоныя завязкі з турмой мяне вельмі палохаюць».
«У нас у Расеі ёсьць сваяк, родны брат мужа-нябожчыка, які мог бы ўзяць пляменьніка да сябе ў фірму, — працягвае Натальля. — Дзядзька заўсёды карыстаўся аўтарытэтам у Антона. У сына ў Расеі магла б быць і спэцыяльнасьць, і заробкі, і жытло, і ўвогуле адышоў бы ад свайго асяродзьдзя... Аднак выезд за межы Беларусі для яго немагчымы. Падчас адседкі ў Антона былі спагнаньні і яму сьвеціць адміністрацыйны нагляд. Я вельмі хвалююся, што тут ён сабе працы ня знойдзе і зоймецца абы чым».
Натальля кажа, што шмат чула пра розныя расейскія фонды, якія дапамагаюць былым асуджаным адаптавацца да вольнага жыцьця, у тым ліку — і працаўладкавацца пасьля зьняволеньня. Яшчэ седзячы ў калёніі, вязьні, якія жадаюць знайсьці працу, запаўняюць розныя анкеты. У выніку аформіцца на працу можна ледзь ня ў першыя ж дні па вызваленьні.
У Беларусі, лічыць маці асуджанага, рэсацыялізацыя зводзіцца да рэгістрацыі ў міліцыі. У астатнім выратаваньне тапельца — справа самога тапельца.
«Сыстэма нагляду павінна быць больш гнуткай»
Практыка адміністрацыйнага нагляду ўжываецца ў многіх краінах. Яна, як правіла, тычыцца асобаў, якія вызваліліся ўмоўна-датэрмінова. У Беларусі яе стасуюць і да тых, хто адседзеў ад званка да званка.
Былы асуджаны Ігар падчас зьняволеньня быў некалькі разоў пакараны штрафным ізалятарам. Паводле ягоных словаў, фармальнай падставай для гэтага станавіліся нават незашпіленыя гузікі, сапраўднай жа прычынай быў незалежны характар, які многіх раздражняў. У выніку Ігар атрымаў гадавы адміністрацыйны нагляд:
«Гэта свайго роду дадатковае пакараньне. Без дазволу органаў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі я не магу выехаць за межы раёну, мне нельга наведваць розныя бары ды кавярні, нельга пакідаць жытло зь дзявятай вечара да шостай раніцы, у гэты час у любы момант мяне могуць наведаць міліцыянты. Пара тройка парушэньняў — і назад, адкуль вызваліўся. Вельмі хацеў паехаць на заробкі ў Расею, але гэта не дазволена. Мушу рабіць за капейкі, каб неяк існаваць».
Вэтэран МУС, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч лічыць, што «адміністрацыйны нагляд, нават у дачыненьні да вызваленых умоўна-датэрмінова, нярэдка шкодзіць працэсу адаптацыі. З улікам жахлівага стану рынку працы ў Беларусі сыстэма нагляду павінна быць больш гнуткай».
Паводле маёра міліцыі ў адстаўцы, вярнуцца да нармальнага жыцьця ўдаецца мала каму:
«Пакуль не запрацуе эканоміка, не запрацуюць і структуры, якія займаюцца пытаньнямі сацыяльнай адаптацыі былых зьняволеных. Яны ж не прымусяць нейкага кіраўніка прадпрыемства забясьпечыць працоўным месцам таго, хто вызваліўся з-за кратаў. Нават калі ў гэтага чалавека ёсьць высокая прафэсійная кваліфікацыя. То бок працоўныя месцы чалавеку прапануюць. Аднак тыя, вакол якіх няма аніякай канкурэнцыі. Ты проста ня зможаш жыць за гэтыя грошы. У выніку ўзьнікаюць найперш фінансавыя праблемы, якія былыя сядзельцы вырашаюць праз крымінал — тыя ж крадзяжы, рабункі, махлярства».
Хто дапамагае «былым»?
57-гадовы магілёўскі бомж Сяргей правёў у няволі агулам 33 гады. Нягледзячы на вялікую колькасьць набытых, у тым ліку і за кратамі, «мірных» прафэсій, дарэчы, вельмі неабходных народнай гаспадарцы, у міліцыі яму з рэсацыялізацыяй не дапамаглі. Сказалі: круціся сам!
Your browser doesn’t support HTML5
...У райцэнтры Круглае былы асуджаны, таксама магілёвец, Аляксандар Лапуцін намагаецца ня стаць бамжом. За плячыма ў яго тры «ходкі». За кратамі 38-гадовы мужчына правёў больш за 10 гадоў. Апошні раз яго асудзілі на 12 гадоў, але за добрыя паводзіны пасьля паловы тэрміну яму зьмянілі калёнію на вольнае пасяленьне. Яго адбываў у Круглым, дзе працаваў у мясцовым ПМК. Сюды, а ня ў родны Магілёў, прыйшлося вярнуцца пасьля адбыцьця тэрміну. Справа ў тым, што пакуль Аляксандар быў за кратамі, яго бацькі памерлі. У бацькоўскую кватэру яго не пусьцілі. Як сьцьвярджае Аляксандар, гэтага не захацела родная сястра, якая пазьней праз суд выпісала яго з кватэры.
Паводле Аляксандра, праблемаў з працаўладкаваньнем у Круглым не было, бо раней ён «тут працаваў і добра сябе зарэкамэндаваў». Аднак калі б не мясцовая жанчына, якая яго прытуліла, то ён, без сумневу, зноў бы апынуўся ў месцах пазбаўленьня волі. Менавіта дзякуючы ёй стаў больш-менш на ногі. Заняўся індывідуальным прадпрымальніцтвам. Узяў крэдыты, каб закупіць тавар.
Пра праграмы сацыяльнай адаптацыі былых асуджаных Аляксандар чуў яшчэ на зоне, але на пытаньне, ці дапамагалі яму адпаведныя органы, калі ён вызваліўся, адказвае адмоўна. А некаторыя міліцыянты, кажа, нават садзейнічалі, каб ён не знайшоў сябе ў вольным жыцьці. Дакаралі і жанчыну, якая дала яму прытулак.
Аляксандар: «Нам у турме неаднойчы казалі: „А чаму вы рабуеце, крадзеце, што вас на гэта штурхае? Вось прыйдзіце, вам усе дапамогуць“. Мне ніхто не дапамог. Акрамя вось гэтай жанчыны. Я не хачу болей у турму. Большасьць людзей выходзяць адтуль, хочуць працаваць, але ж зэк — гэта як кляймо. Я не хачу сказаць, што сярод нашага брата ўсе добрыя, але ж многія з нас ня хочуць сядзець за кратамі».
Мужчына лічыць: за доўгі час, праведзены ў турме, асуджаны прызвычайваецца да рэжыму такога жыцьця. Свабода для яго як невядомы сьвет, зь якім трэба яшчэ зжывацца:
«Ты можаш тут нічога не зрабіць кепскага, але зь цябе зробяць усё роўна ахвярнага казла. Прасьцей за ўсё сьпісаць нешта на зэка... Там за кратамі ёсьць нейкія абмежаваньні, рамкі — кожны ведае, што яму можна, а што нельга. Там, праўда, даводзіцца прагінацца, каб выжыць. А на волі вельмі цяжка без падтрымкі. Вось, крый Божа, закрыюць нас, прыватных прадпрымальнікаў. На мне вісіць 65 мільёнаў крэдыту. Дзе мне ўзяць такія грошы? Дзе знайсьці такую працу, каб выплаціць крэдыт? Тым больш што ў мяне няма свайго жытла, нічога»
Паводле перакананьняў былога асуджанага, «калі любому чалавеку пасьля вызваленьня даць жытло, працу — нейкую стабільнасьць — ён болей ня пойдзе назад».
«Але ў нас такога няма, — працягвае суразмоўца. — Выходзіш — і „на самацёк“. За час маёй апошняй адседкі ў мяне памерлі бацькі. Гэта добра, што мяне перавялі на пасяленьне і я змог крыху адаптавацца да свабоды. Уладкаваўся на працу, зарабіў крыху грошай. А вось выпусьцілі б мяне з турмы на волю, дзе б я што ўзяў для таго, каб элемэнтарна пераапрануцца? Тут ты нікому не патрэбны».
«Міліцыі прасьцей ізноў пасадзіць»
Для жыхаркі Круглага Зінаіды Мілешчанкі аповед Аляксандра пра ягонае прывыканьне да свабоды — не навіна. Яна сама выйшла замуж за асуджанага.
З мужам Зінаіда пазнаёмілася празь ліставаньне. Разам ужо 32 гады. Маючы досьвед абыходжаньня з былымі зэкамі, яна дапамагае цяпер іншым — і Аляксандру таксама. На пытаньне, ці дапамагае былым асуджаным міліцыя, Зінаіда Мілешчанка адказвае:
Паводле суразмоўніцы, адмоўнае стаўленьне міліцыі да былых зэкаў пераносіцца і на тых, хто зь імі побач:
«Я ведаю шмат сем’яў, дзе ёсьць былыя зэкі. Міліцыянты зьневажаюць іх. Тую ж жанчыну, якая прытуліла Сашу, яны лічаць нібыта дурной, чалавекам ніжэйшага гатунку. А ў нас, калі проста сказаць, і замуж няма за каго выйсьці. Кожны чацьвёрты мужчына — былы зэк альбо сядзіць. А для міліцыі самі зэкі — другі гатунак нашага насельніцтва, а ўсе тыя, хто зь імі мае ўзаеміны, практычна іх саўдзельнікі. Выйсьці замуж за зэка — як зьдзейсьніць злачынства».
Для міліцыі самі зэкі — другі гатунак нашага насельніцтва, а ўсе тыя, хто зь імі мае ўзаеміны, практычна іх саўдзельнікі
У Круглянскім раёне на 16 тысяч насельніцтва — больш за паўтары тысячы асобаў, якія мелі ці маюць судзімасьць. Больш за шэсьцьсот чалавек лічацца рэцыдывістамі. Многія былыя зэкі страцілі сем’і і зь цяжкасьцю адаптуюцца да жыцьця на свабодзе. Мясцовая раёнка тым часам аптымістычна рапартуе, што праца па рэсацыялізацыі былых асуджаных ідзе на Кругляншчыне поўным ходам. Супрацоўнікі раённай міліцыі і сацыяльныя работнікі наведваюць іх, высьвятляюць, якая ім патрэбная дапамога, і яе аказваюць. Беспрацоўным прапануюць занятак. На гэта Зінаіда Мілешчанка кажа:
«Я нешта не заўважыла гэтай актыўнасьці. Я ня памятаю, каб з маім мужам правялі хоць нейкую прафіляктычную гутарку. Сярод нашых міліцыянтаў няма псыхолягаў — людзей, якія могуць зразумець твой боль. Сама сыстэма рэпрэсіўная. У нас у кожным прынята бачыць злачынцу, а таму чалавек сам-насам са сваёй бядой, нягледзячы на тое, што ў нас у краіне дужа шмат зэкаў. Добра, калі сустрэнецца каму добрая жанчына, але дзяржаўная служба ў той сыстэме, у якой мы жывём, не дапаможа ніколі».
Што да Аляксандра Лапуціна, пра якога мы расказалі вышэй, то яму, каб ня трапіць у гэтую статыстыку, патрэбная юрыдычная дапамога. Хутчэй з Магілёва, альбо са сталіцы. Бо спадзеву на раённую міліцыю ці іншыя службы раёну няма, — лічаць тыя, хто застаўся побач зь ім.
«Адна з самых вялікіх праблемаў рэсацыялізацыі — зэкафобія»