Былы вайсковы контравыведнік, вэтэран вайны ў Аўганістане Сяргей Аніська на просьбу Свабоды пракамэнтаваў зьвесткі з Майдану пра знаходжаньне ў аднаго з палонных міліцыянтаў шаўрона расейскага МУС.
Ці магчыма, каб у Кіеве побач з украінскім «Беркутам» дзейнічалі і аддзелы расейскай міліцыі? Сяргей Аніська гэтай інфармацыі не давярае:
«У такім жорсткім процістаяньні ўлады і апазыцыі, калі ўсё стаіць на мяжы грамадзянскай вайны, праводзяць і ідэалягічныя апэрацыі. Ідзе, калі можна гэтак сказаць, ідэалягічная вайна. Вось гэты шаўрон расейскага МУС, які прынесьлі на Майдан, — з такіх прыкладаў. Лічу, што няма там ніякіх расейскіх міліцыянтаў. Гэта было б ідыятызмам, каб нейкія прадстаўнікі расейскіх службаў там бы прысутнічалі, ды яшчэ з расейскімі шаўронамі на форме. Калі б каго і паслалі расейскія спэцслужбы зь нейкай мэтай, то тыя б былі цалкам закансьпіраваныя, у тым ліку што да элемэнтаў адзеньня. Глупства гэта, ня веру.
Як ня веру і ў інфармацыю, якую агучыў прадстаўнік МУС Украіны, што, маўляў, выявілі зь ліку майданшчыкаў снайпэра, які параніў 20 міліцыянтаў. Вось такую інфармацыю сёньня я пачуў па „Эўраньюс“. Мяне адразу насьцярожыла: калі ён толькі параніў, а не забіў, то які гэта снайпэр? Гэта ж лёгка ўчыніць нешта, а потым усё сьпісаць на Майдан і даць гэта журналістам. Бо снайпэры калі дзейнічаюць, то забіваюць, і гэта падрыхтаваныя, службовыя людзі. І мы бачым, што яны там сапраўды дзейнічаюць, прынамсі з боку ўлады».
Якое разьвіцьцё падзеяў ува Ўкраіне Сяргею Аніську бачыцца самым рэальным? Палітычнае вырашэньне канфлікту Сяргей Аніська ўжо ня зьвязвае зь Віктарам Януковічам.
«Як вайсковы чалавек я бачу, што спыніць бойню магчыма толькі сілавымі, рашучымі захадамі. Але зь імі ўжо спазьніліся, бо ўсё роўна краіна будзе расколвацца. Так, праліцьцё крыві, магчыма, спыніцца. Калі ўвесьці камэнданцкую гадзіну, крыві ня будзе, але тады краіна распадаецца. У любым выпадку Януковіч мусіць сысьці, ён ужо палітычны труп».