У Рагачоўскім раёне сёлета аднавілі скрытыкаваную раней практыку суцэльнай высечкі прыдарожных лесапалосаў дзеля так званага навядзеньня парадку на зямлі й пашырэньня пасяўных плошчаў.
Гэтымі днямі паабапал шашы Рагачоў — Бабруйск камунальнікі, дарожнікі, іншыя раённыя службы спрэс выразаюць нават здаровыя лесапасадкі, выконваючы такім чынам пастанову райвыканкаму.
Наступ на бярозава-вязава-таполевыя прыдарожныя пасадкі блізу вёскі Стрэнькі вядуць адразу дзьве арганізацыі — жыльлёва-камунальнага прадпрыемства «Рагачоў» і мясцовага дарожна-эксплюатацыйнага ўпраўленьня № 47. Вішчаць бэнзапілы, ракочуць трактары, самазвалы, «амкадоры».
Майстар камунальнікаў Аляксандар Цітоў апавядае:
«КЖЭУП „Рагачоў“ — ажыцьцяўляем валку дрэваў на лесапалосах пры аўташашы ад Рагачова да Бабруйску. Гэта каля сарака кілямэтраў. Далей іншыя высякаюць. Указаньне такое. У нас ёсьць усе дакумэнты — лесасечны білет, тэхналягічныя карты. Працуем, выконваем сваю працу. Мы — выканаўцы. Ад павароту на Запольле да вёскі Стрэнькі — гэта наш участак. На супрацьлеглым баку — 47-е аўтадарожнае ўпраўленьне пілуе».
Спэцыяліст лічыць, што суцэльнае звальваньне дрэваў нічым не апраўданае:
«На мой погляд, варта было зрабіць саначыстку і абрэзку дрэваў. Таполі пры дарозе, якія ўяўляюць пагрозу для аўташашы, — іх трэба выдаліць. А ў астатнім проста навесьці парадак — прарэдзіць, абрэзаць, пакінуць здаровыя дрэвы, а ўсе аварыйныя выдаліць».
У рагачоўскім камунальным прадпрыемстве ўдакладняюць, што паводле рашэньня райвыканкаму пілаваць лесапасадкі пры шашы на Бабруйск абавязалі шэраг раённых арганізацыяў і сельгаспрадпрыемстваў:
«Ёсьць рашэньне райвыканкаму пра высечку прыдарожнай паласы. Яна падзелена й замацавана за прадпрыемствамі: КЖЭУП „Рагачоў“, прадпрыемства мэліярацыйных сыстэмаў, аддзел МНС, лясгас, ДЭУ-47, гаспадаркі „Ціхінічы“, „Дварэц“. Дарога пашырацца ня будзе, а проста будуць пасяўныя плошчы павялічвацца».
Вяскоўцы, што жывуць пры шашы Рагачоў — Бабруйск, ніяк ня могуць прыйсьці ў сябе ад такога парадкаваньня.
Жыхарка вёскі Стрэнькі спадарыня Зося ня толькі зь недаверам ставіцца да ўладнай выдумкі павялічваць гэткім чынам пасяўныя плошчы, але й бядуе, што ўсе выкіды ад праежджага транспарту цяпер будуць ляцець ёй у гарод:
«Пасадзілі дрэвы, каб было чыстае паветра, каб усё гэта паглыналася — газы гэтыя ад машын. Цяпер усё высякаюць. Усё будзе асядаць у мяне ў гародзе на ягады — клубніцы, парэчкі, маліны. І што ўжо яны возьмуць з гэтых лапікаў? Вялікі будзе севазварот? Не, ня будзе. Як на мяне, дык няхай бы дрэвы расьлі. І тут у нас усе абураюцца — можаце прайсьці па вёсцы — што ўсе дрэвы пілуюць. Тут мы ня ўлада. Што хочуць, тое й робяць».
Грамадзкі актывіст са Стрэнек Сяргей Сяргіенка, які ў свой час працаваў у Рагачоўскім райвыканкаме, лічыць, што суцэльная высечка лесапалосаў — больш паказуха, чым клопат аб зямлі й прыродзе:
«Ні я, ні іншыя жыхары Рагачоўскага раёну ня могуць зразумець, для чаго гэта робіцца. Каб кіраўніцтва ехала й бачыла, якая культура земляробства? Ці каб праежджыя госьці бачылі? Тыя дрэвы, якія растуць за 15–20 мэтраў ад трасы і якія ахоўваюць палеткі, іх цяпер плянамерна зьнішчаюць. Зразумела, што гэтыя дадатковыя землі нічога не дадуць. Па-першае, яны насычаныя ўсякімі шкоднымі рэчывамі. Апрача таго, гэта карэньне, карчаваньне — дадатковыя выдаткі».
Кіраўнік рагачоўскай арганізацыі, чые людзі пілуюць дрэвы ўздоўж шашы, удакладняе:
«Шмат каштуе. Тут, вядома, ёсьць розныя віды працы. Вось гэтае сьпілоўваньне — гэта ня надта дорага. Вымяраецца дзясяткамі мільёнаў. А карчаваньне — тут тэхніка пойдзе працаваць. І калі яна працуе, гэта дорага».
Высякаць ахоўныя лесапалосы сёлета пачалі і ў іншых раёнах, у прыватнасьці, на шашы Гомель — Доўск — Магілёў. Адзін з абласных начальнікаў, адказны за экалёгію, кажа:
«Гэтая зямля, дзе растуць зялёныя насаджэньні, мае свой статус. Гэта не зямля дарожнікаў. Гэта землі сельскагаспадарчага прызначэньня. У артыкуле 89 Кодэксу аб зямлі запісана, што землекарыстальнік абавязаны выкарыстоўваць землі згодна з мэтавым прызначэньнем. Пакуль няма адзіных нарматываў, як яно павінна быць, будзе замест лесапалосаў поле, якое мае выкарыстоўвацца па прызначэньні — для вырошчваньня сельгаспрадукцыі. Наша меркаваньне: пакінуць насаджэньні па максымуме там, дзе магчыма. Паводле закону мы павінны ўзгадняць рашэньні райвыканкамаў, і такія ўзгадненьні ёсьць. Паспрабуй не ўзгадні — ты зрываеш даручэньне аблвыканкаму! На якой падставе? Скаргі ёсьць ад насельніцтва — разглядаем. Але да сёлетняга прыезду прэзыдэнта павінен быць наведзены парадак. Ня проста так гэта ўсё робіцца».