У Міністэрстве замежных спраў Беларусі называюць недапушчальнымі радыкальныя мэтады вырашэньня палітычнага канфлікту ва Ўкраіне і спадзяюцца, што сытуацыя там хутка стабілізуецца.
«Беларусь занепакоеная абвастрэньнем абстаноўкі ва Ўкраіне, якая прывяла да чалавечых ахвяраў. Мы лічым недапушчальнымі радыкальныя, супрацьпраўныя мэтады вырашэньня ўнутрыпалітычных рознагалосьсяў», — гаворыцца ў заяве МЗС, якую цытуе Інтэрфакс.
МЗС зьвяртае ўвагу, што пры ацэнцы драматычных падзеяў, якія адбываліся ва Ўкраіне ў апошнія месяцы, краіны Захаду неаднаразова падкрэсьлівалі «мірны» характар акцыяў пратэсту і не хацелі заўважаць незаконнага захопу адміністрацыйных будынкаў, выкарыстаньня дэманстрантамі ў сутыкненьнях зь міліцыяй «кактэйляў Молатава», а таксама агнястрэльнай зброі.
«Такая пазыцыя, якая мяжуе, па сутнасьці, з патураньнем радыкалізму і экстрэмізму, адыграла сваю нэгатыўную ролю ў эскаляцыі гвалту. Падыходы, якія ўжываюцца ў дачыненьні да падзеяў ва Ўкраіне, вельмі адрозьніваюцца ад тых ацэнак, якія гучаць у сувязі з пратэстнымі акцыямі ў іншых эўрапейскіх краінах, дзе праваахоўным органам даводзіцца ўжываць сілу для навядзеньня правапарадку», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.