Дзяржаўныя СМІ Беларусі называюць удзельнікаў мітынгу ў Кіеве «радыкаламі» і «праваэкстрэмістамі».
Галоўная дзяржаўная газэта «Советская Белоруссия» адрэагавала на абвастрэньне сытуацыі ў Кіеве.
20 лютага, у дзень жалобы, які абвясьцілі ва Ўкраіне, адзін з матэрыялаў на перадавіцы «СБ» прысьвечаны аналізу прычынаў, якія прывялі да людзкіх ахвяраў:
«Трывожную навіну паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Алег Цароў: у Івана—Франкоўску пратэстоўцы атрымалі ўвесь арсэнал мясцовай міліцыі: 20 кулямётаў, 120 аўтаматаў і 5 мільёнаў патронаў»...
Паводле аўтара матэрыялу, ёсьць два меркаваньні адносна таго, што адбываецца ва Ўкраіне:
«Адны сьцьвярджаюць, што нічога асаблівага ва Ўкраіне не адбываецца, — гэта ўсяго толькі працяг Аранжавай рэвалюцыі 2004 году, да якой украінцам не прывыкаць, — пабузяць і перастануць».
Аднак рэальныя людзкія ахвяры, колькасьць якіх павялічваецца, прымушае аўтара назваць і іншую прычыну — «бескантрольныя праваэкстрэмісцкія арганізацыі»:
«Сёньня мы бачым на Майдане ўжо сотні ўзброеных людзей і дзясяткі арганізацый, якія маюць сваіх камандзіраў і, мяркуючы па ўсім, сапраўдную баявую зброю. І самое галоўнае — яны сёньня маюць рэальную ўладу. Гэта лідэр „Правага сэктара“ Дзьмітры Яраш, а не Клічко зь Яцанюком камандуе сёньня Майданам. Гэта ён і іншыя „чорныя камітэты“ заяўляюць, што ня будуць выконваць ніякіх дамоўленасьцяў апазыцыі з прэзыдэнтам, пакуль не адбудзецца зьмена ўлады».
Іншая дзяржаўная газэта «Звязда», расстаўляючы акцэнты, што да кіеўскіх падзеяў, цытуе афіцыйны Крэмль:
«У Крамлі тое, што адбываецца ва Ўкраіне, „трактуецца як спроба дзяржаўнага перавароту“, — заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў. Ён растлумачыў, што ва Ўкраіне адбываецца захоп будынкаў і зброі. Адказнасьць за тое, што адбываецца, ляжыць на экстрэмістах», — заявіў Пяскоў.
Газэта «Рэспубліка» 20 лютага пра падзеі ў Кіеве нічога не пісала, прысьвяціўшы перадавы матэрыял трохразовай пераможцы Алімпіяды Дар’і Домрачавай.
Пра захоп будынкаў Галоўпаштамту і Дзяржтэлерадыё, а таксама некаторых кавярняў паведамляе сайт тэлеканалу АНТ:
«Кадры палаючага Майдану ўчора абляцелі ўвесь сьвет. Баявыя дзеяньні проста пад стэлай Незалежнасьці працягваліся ўсю ноч. Атрады „Беркута“ і радыкальна настроеныя пратэстоўцы ішлі сьценка на сьценку.
Кактэйлі Молатава і брукаванка — самыя хадавыя боепрыпасы. Актывісты захапілі будынкі Галоўпаштамту, Дзяржтэлерадыё, а таксама некалькі кавярняў. Зрабіць гэта аказалася нескладана. На працу, асабліва ў цэнтры Кіева, ніхто ня выйшаў».