Беларускім спартоўцам засталося правесьці ў Сочы дзьве біятлённыя эстафэты і лыжны маратон — гэтыя спаборніцтвы заплянаваныя на апошнія дні Алімпіяды.
Учорашняя камбінаваная эстафэта завяршылася для беларусаў на 11-й пазыцыі — выглядае, што без Дар’і Домрачавай усе астатнія біятляністы мала на што здольныя.
Тым часам у графік вяртаньня алімпійцаў, якія ўжо скончылі выступы, унесеныя зьмены. Ад пачатку плянавалася, што каманда фрыстайлістаў прыляціць дадому ўжо сёньня, аднак, згодна з рашэньнем прэзыдэнта НАК Аляксандра Лукашэнкі, у зьвязку з выбітнымі вынікамі лыжныя акрабаты застануцца на цырымонію закрыцьця Гульняў, каб падчас заключнага параду беларускіх трыюмфатараў пабачыў увесь сьвет.
Апроч таго, Лукашэнка распарадзіўся даслаць па спартовую эліту прэзыдэнцкі «Боінг» — трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава, алімпійскія чэмпіёны Ала Цупер і Антон Кушнір, бронзавая прызэрка Надзея Скардзіна, а таксама іх трэнэры і сэрвісмэны павінны быць дастаўленыя на радзіму ва ўмовах належнага камфорту. Усе астатнія, хто зьезьдзіў у якасьці спартовых турыстаў, як-небудзь дабяруцца на перакладных.
Пры гэтым старшыні Менгарвыканкаму Мікалаю Ладуцьку дадзенае распараджэньне годна і на вышэйшым узроўні сустрэць трыюмфатараў, расквеціць сталічныя вуліцы, уключыць сьвяточную ілюмінацыю, задзейнічаць актывістаў БРСМ, якія будуць сустракаць герояў дзяржаўнай атрыбутыкай.
Пакуль у Беларусі нагнятаецца гістэрыя «велічнасьці айчыннага спорту», алімпійцы суседняй Украіны заклапочаныя ня столькі стартамі, колькі кровапраліцьцем на радзіме. Учора з нагоды жорсткай зачысткі кіеўскага Майдану, якая вылілася ў шматлікія ахвяры, са спэцыяльнымі заявамі выступілі НАК Украіны, кіраўніцтва алімпійскай дэлегацыі, грамадзкія арганізацыі.
Выказваюць сваё стаўленьне да трагічных падзеяў і асобныя спартоўцы. Так, гарналыжніца Багдана Мацецкая і яе трэнэр Алег Мацецкі адмовіліся ад выступу на Алімпійскіх гульнях на знак пратэсту супраць захадаў прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча:
«Мы скрайне абураныя дзеяньнямі Віктара Януковіча, які замест таго, каб вырашыць канфлікт перамовамі з Майданам, патапіў самыя апошнія надзеі ўкраінцаў у крыві, парушыўшы пры гэтым адвечны прынцып Алімпійскіх гульняў — мір падчас іх правядзеньня».
На знак салідарнасьці са змагарамі на барыкадах і на знак пратэсту супраць «бандыта-прэзыдэнта і яго халуйскага ўраду» Мацецкія спынілі свой удзел у сочынскай Алімпіядзе:
«Вечная памяць загінулым героям за Волю Ўкраіны! Слава Ўкраіне і яе Героям!» — напісала Багдана Мацецкая на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
На распараджэньне прэзыдэнта Януковіча 20 лютага ва Ўкраіне абвешчаная жалоба па загіблых.