Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Ўкраіны ня выйшла на старт лыжнага спрынту


Жаночая зборная каманда Ўкраіны мелася браць удзел у паўфінале спрынтарскай гонкі на Алімпіядзе ў Сочы, але ў пратаколе была зафіксаваная няяўка спартовак на старт.

Паўфінал пачаўся ў 12.15 паводле менскага часу.

Учора ўдзельнікі Эўрамайдану ў Кіеве ў сувязі з драматычнымі падзеямі ва ўкраінскай сталіцы заклікалі ўкраінскіх алімпійцаў прыпыніць свой удзел у Алімпійскіх гульнях у Сочы на знак салідарнасьці з народам Украіны і падзяляючы смутак па ахвярах.

Сёньня ўкраінскія спартоўцы былі заяўленыя на ўдзел у пяці відах спаборніцтваў. Раніцай украінскі спартовец узяў удзел у заезьдзе гіганцкага слаламу. Сёньня ўкраінскі ўдзел чакаецца яшчэ ў трох дысцыплінах:

- фігурнае катаньне, жанчыны, кароткая праграма;

- біятлён, мяшаная эстафэта;

- лыжны камандны спрынт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG