Двое ўкраінскіх алімпійцаў — Багдана і Алег Мацоцкія — адмовіліся ад выступу на Алімпіядзе ў Сочы з-за стасаваньня сілы супраць пратэстоўцаў на Майдане ў Кіеве. Пра гэта гаворыцца на іх старонцы ў Facebook.
«Мы вельмі абураныя апошнімі дзеяньнямі прэзыдэнта Украіны Януковіча, які замест таго, каб вырашыць канфлікт перамовамі з Майданам, патапіў надзеі ўкраінцаў у крыві. Парушыўшы пры гэтым адвечны прынцып Алімпійскіх Гульняў — мір падчас правядзеньня. У знак салідарнасьці з барацьбітамі на барыкадах Майдану, і ў знак пратэсту супраць бандыцкіх дзеяньняў супраць пратэстоўцаў, мы адмаўляемся ад далейшага выступу на Алімпійскіх гульнях у Сочы 2014 года», — гаворыцца ў заяве Мацёцкіх.
Раней ўкраінскіх алімпійцаў заклікалі зьехаць з Алімпійскай вёскі ў Адлеры і спыніць удзел на Алімпіядзе-2014 у Сочы. Адпаведную заяву апублікаваў грамадзкі рух «Мы — эўрапейцы».