«Украіна — ня Грузія, не Расея. Калі разагнаць Майдан — захад Украіны паўстане», — так лічыць украінскі палітоляг Валер Чалы, адзін з кіраўнікоў аналітычнага Цэнтру Разумкова.
Валер Чалы: «Пасьля размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным Віктар Януковіч адмовіўся ад любых кампрамісаў і аддаў загад на сілавыя дзеяньні. Заява МЗС Расеі, якая называе падзеі ва Ўкраіне «карычневай рэвалюцыяй», якая запэўнівае, што Расея зробіць усё і выкарыстае ўвесь свой уплыў ва ўкраінскіх падзеях, — гэта тое, што дае Віктару Януковічу магчымасьць ісьці супраць свайго народа.
Сытуацыя ва Ўкраіне разгортваецца паводле найгоршага сцэнару. Ён вядзе да таго, што супраць народа будзе выкарыстанае войска, і такі загад ужо аддадзены. Ужо мабільныя падразьдзяленьні дэсантных войскаў выклікаюцца ў Кіеў. Увесь час адбываюцца дзеяньні спэцпадразьдзяленьняў міліцыі і ўнутраных войскаў. Загінулі дзясяткі людзей.
Відавочна, што далей адбяруць ужо не дзясяткі, а тысячы жыцьцяў. Зразумела, што будзе іншая сытуацыя. Найверагодней, увядуць надзвычайны стан, далучыцца войска.
Але Ўкраіна — ня Грузія, не Расея. Ужо ў заходняй Украіне ўлада перайшла да людзей. У некаторых абласьцях ужо ўзятыя будынкі сілавых ведамстваў. У прынцыпе — гэта сцэнар, які хтосьці з тэхнолягаў прадказваў, — раскол Украіны.
Радыё Свабода: «Якія рэсурсы, які патэнцыял маюць цяпер пратэстоўцы?»
Валер Чалы: «Перш за ўсё мы гаворым ня толькі пра тых, хто выйшаў на Майдан. Па сутнасьці, уначы ў цэнтры Кіева адбываліся баі з выкарыстаньнем цяжкай тэхнікі, напрыклад, БТР. І людзям удалося супрацьдзейнічаць гэтым БТРам.
Былыя аўганцы, былыя супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьняў маюць легальную зброю. Яны стаяць цяпер на Майдане і абараняюць людзей. За імі стаяць жанчыны, сталыя людзі. Там ёсьць сапраўды тыя, хто ведае, як дзейнічаць у гэтай сытуацыі. Нават няма гарантыі, што ўдасца хутка разагнаць Майдан.
Але гэта ж не вайна ў Аўганістане. Калі зоймуць гэтую «вышыню» — то ёсьць уся Ўкраіна. Захад Украіны ў такім выпадку паўстане, і я апасаюся, што і войска можа разьдзяліцца. Гэта вельмі небясьпечны шлях да эскаляцыі канфлікту.
Але Майдан — гэта ня толькі дзясяткі тысяч, якія стаяць цяпер у цэнтры Кіева. Гэта падтрымка больш як паловы насельніцтва Ўкраіны. Проста страх страціць жыцьцё трымае гэтых людзей недзе побач. Але калі гэта будзе працягвацца, будуць рэпрэсіі, відавочна, што Ўкраіна паўстане.
Няма аніякіх шанцаў вырашыць гэты канфлікт сілавымі мэтадамі. Гэта не палітычны канфлікт. Гэта канфлікт паміж людзьмі і тым рэжымам, які сёньня, на жаль, вельмі хутка скінуў свае маскі пад ціскам пагрозы страты эканамічнага кантролю. А страта эканамічнага кантролю і дэфолт — гэта страта магчымасьці падтрымліваць тых, хто на ўсходзе Ўкраіны разьлічвае на падачкі ўлады ў выглядзе даданьня двух эўра да заробку. Калі і тыя людзі зразумеюць, што гэты рэжым дзейнічае супраць іх, тады зусім іншая будзе сытуацыя ва Ўкраіне.
У любым выпадку я ня бачу магчымасьці хуткага вырашэньня гэтага канфлікту. Цяпер ідзе спроба спыніць ахвяры і рэпрэсіі. Бо калі людзі ня будуць супрацьдзейнічаць, то колькасьць ахвяраў будзе расьці.
Я хацеў бы сказаць, што для ўкраінцаў цяпер вельмі важная салідарнасьць. І яна праяўляецца і беларусамі, якія ёсьць сярод загінулых, грузінамі, расейцамі.
Як бы ні было цяпер, у гэты момант вырашаецца будучыня Эўропы. Цяпер вырашаецца будучыня тых узаемадачыненьняў, якія, спадзяюся, будуць будавацца зусім іншымі элітамі. Зусім ня тымі, якія ўкаранёныя ў савецкае мінулае і ня ўмеюць размаўляць са сваім народам інакш як празь сілу і войска».

Няма аніякіх шанцаў вырашыць гэты канфлікт сілавымі мэтадамі. Гэта не палітычны канфлікт