Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі прапануе зацьвердзіць у законе прысваеньне найменьняў геграфічным аб’ектам на беларускай мове.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, разьмешчаным на сайце камітэту.
З улікам аналізу зваротаў грамадзянаў, прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і нацыянальнага цэнтра заканадаўства і правых дасьледаваньняў Дзяржкамітэт па маёмасьці перагледзеў праект рэдакцыі 17-га артыкула закона «Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў».
Дзяржкамітэт таксама выказаў падзяку грамадзянам, якія «неабыякава ставяцца да пытаньня нацыянальнай тапаніміі і аховы геаграфічных назваў як гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі».
Раней на сайце Дзяржкамітэту па маёмасьці былі апублікаваныя папраўкі ў закон, згодна зь якімі прапаноўвалася геаграфічным аб’ектам у Беларусі прысвойваць назвы ня толькі на беларускай, але і на расейскай мове. Расейскамоўныя назвы прапаноўвалася трансьлітараваць на беларускую мову.
У Палаце прадстаўнікоў карэспандэнту Свабоды паведамілі, што гэты законапраект падрыхтаваны згодна з прэзыдэнцкім указам і паступіць да дэпутатаў у траўні.