Лідэры беларускай палітычнай апазыцыі сёньня правялі двухгадзінную сустрэчу з амбасадарам Ізраіля Ёсіфам Шагалам.
Па словах лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, ініцыятарам сустрэчы выступіў сам амбасадар. Менавіта ён захацеў пракамэнтаваць сытуацыю, якая склалася вакол ягоных выказваньняў. «Выглядала так, што ён шкадуе аб тым, што так была пададзеная сытуацыя», — сказаў Аляксандар Мілінкевіч.
У сустрэчы ўдзельнічалі Ўладзімер Някляеў («Гавары праўду»), Аляксандар Мілінкевіч («За свабоду»), Сяргей Калякін («Справядлівы сьвет»), Віталь Рымашэўскі (БХД) і Аляксей Янукевіч (БНФ).
На сустрэчы яе ўдзельнікі абмеркавалі мэмарандум, які нібыта мае зьявіцца неўзабаве. Па словах Уладзімера Някляева, спадар Шагал настойвае, што яго «няправільна зразумелі», прызнае наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў і шкадуе, што няправільная інтэрпрэтацыя ягоных словаў прынесла боль сваякам зьняволеных.
Радыё Свабода пагутарыла з удзельнікамі сустрэчы адразу пасьля яе заканчэньня:
Уладзімер Някляеў: «Ён напачатку сказаў, што ён мае на ўвазе, што палітвязьні ў Беларусі зьяўляюцца крымінальнікамі па цяперашнім беларускім заканадаўстве і на думку сёньняшняй беларускай улады, а не на ягоную думку, а тым больш не на думку Ізраіля.
Канечне, у нашых інтарэсах, каб такая ўплывовая ў сьвеце дзяржава, як Ізраіль, насамрэч садзейнічала дэмакратычным працэсам у Беларусі. А не была на іншым баку і нават не захоўвала нэўтралітэт у гэтым пытаньні. Але спадар амбасадар падкрэсьліў, што ён дыплямат і ўмешвацца ўва ўнутраныя працэсы ў Беларусі ня мае права. У размове мы прыйшлі да высновы, што паколькі Ізраіль зьяўляецца дэмакратычнай дзяржавай, то сама дзяржава і яе палітычныя прадстаўнікі павінны неяк садзейнічаць разьвіцьцю дэмакратыі паўсюль, і ў тым ліку ў Беларусі».
Тым ня менш словаў прабачэньня за тое, што амбасадар Ізраіля назваў беларускіх палітзьняволеных «крымінальнікамі», у мэмарандуме няма.
Уладзімер Някляеў: «Амбасадар выказвае „сожаление“ (мэмарандум складзены па-руску) з нагоды таго, што словы, сэнс якіх зьменены ў сродках масавай інфармацыі, нанесьлі боль родным і блізкім, сем’ям палітзьняволеных. Словаў прабачэньня там няма. Бо нібыта нельга прасіць прабачэньня за тое, у чым ты не вінаваты».
Лідэр «Гавары праўду» ўдакладніў, што такая думка сфармавалася ў ізраільскага амбасадара з дапамогай беларускага МЗС:
«Ён зараз сказаў, што пра чатырох палітзьняволеных сказаў таму, што гэтую інфармацыю займеў ад МЗС РБ, і ў мяне як дыплямата няма звычкі не давяраць сваім калегам. Цяпер я буду ведаць, што гэта ня так».
«Ці ёсьць у Беларусі палітвязьні, на думку амбасадара Шагала?» — наўпрост пытаецца Радыё Свабода.
«Ёсьць, — адказвае за амбасадара Шагала Ўладзімер Някляеў. — Ён сказаў, што ён і не адмаўляў таго, што ў Беларусі ёсьць палітвязьні. Ён настойвае на тым, што ў Беларусі ёсьць палітвязьні з гледзішча дэмакратычных краін, Эўразьвязу, ЗША і Ізраіля. А няма ў Беларусі палітвязьняў, а ёсьць крымінальнікі — з гледзішча беларускага рэжыму і тых законаў, якія гэты рэжым усталяваў у Беларусі».
Аляксей Янукевіч пацьвердзіў, што тэкст мэмарандума абмяркоўваўся ўсімі ўдзельнікамі сустрэчы. Апроч выказваньняў спадара Шагала, уздымаліся і пытаньні спрыяньня дэмакратызацыі Беларусі з боку Ізраіля. Ці выклікалі словы Ёсіфа Шагала рэакцыю з боку дзяржаўных органаў Ізраіля, Аляксей Янукевіч ня ведае.
Віталю Рымашэўскаму відавочна, што супрацоўнікам амбасады не хапае інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі. Паводле Рымашэўскага, вынікамі сустрэчы ён задаволены, але ўхіляецца ад камэнтаваньня яе зьместу.
Аляксандар Мілінкевіч падкрэсьліў, што сустрэча мела пазытыўнае значэньне для стасункаў паміж амбасадай і беларускай апазыцыяй.
Аляксандар Мілінкевіч: «Спадар амбасадар сказаў, што ён вельмі засмучаны тым, што так былі праінтэрпрэтаваныя ягоныя словы ў інтэрвію ізраільскаму тэлебачаньню. Асабліва яму прыкра, што гэта нанесла боль сем’ям палітвязьняў. І падкрэсьліў, што зробіць усё, каб у Беларусі было больш дэмакратыі, больш правоў чалавека, разьвіваліся адносіны шырокага пляну паміж нашымі краінамі. Нас таксама ўсьцешыла паведамленьне амбасадара пра тое, што ў хуткім часе магчымы бязьвізавы рэжым паміж нашымі краінамі».
Уладзімер Някляеў, у сваю чаргу, лічыць сустрэчу вельмі пазытыўнай. Паводле ягоных словаў, гэта фактычна першая магчымасьць для беларускай апазыцыі навязаць кантакты з ізраільскай амбасадай. А імкненьне Ізраіля спрыяць дэмакратызацыі Беларусі мае знайсьці адлюстраваньне ў мэмарандуме па выніках сустрэчы.
«У мэмарандуме амбасадар заяўляе, што ён асабіста і тым больш дзяржава Ізраіль будуць усяляк спрыяць разьвіцьцю дэмакратычных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь».
Яшчэ ўчора паведамлялася, што ў сустрэчы возьме ўдзел кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька. Аднак сёньня ён на сустрэчу не прыйшоў, а ў фэйсбуку паведаміў, што гатовы абмяркоўваць сытуацыю толькі з новым кіраўніком ізраільскай місіі.