Васіля Парфянкова накіравалі ў калёнію № 9, што ў Горках Магілёўскай вобласьці, паведамляюць праваабаронцы з цэнтру «Вясна».
Ці даехаў палітвязень ужо да горацкай калёніі, пакуль невядома.
«У мяне лістоў ад Васіля з калёніі ў Горках яшчэ няма», — сказала карэспандэнту Свабоды грамадзкая актывістка, рэжысэр Вольга Мікалайчык, якая рэгулярна лістуецца з палітвязьнем.
У канцы мінулага году Васіля Парфянкова асудзілі на 1 год калёніі строгага рэжыму за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду. З таго часу яго трымалі ў калёніі ў Жодзіна.
Якія ўмовы чакаюць Васіля Парфянкова ў «дзявятцы»?
Былы вязень гэтай калёніі, сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч кажа: «Горацкая калёнія — самая жахлівая калёнія ў Беларусі, дзе наладжаная сыстэма, як я лічу, зьдзеку зь людзей — фізычнага, псыхалягічнага, маральнага. І для мяне абсалютна зразумела, што Васіля вязуць у горацкую калёнію дзеля гэтага. Там кіруе дзеяньнямі што да вязьняў Петраковіч, у якога ёсьць памочнік Ванька Іваноў. Вось яны разам і робяць гэтую справу».
У лютым 2011 году Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў і восеньню 2011 году выйшаў на волю з калёніі ў Воршы праз памілаваньне. Цягам 2012 году Парфянкова некалькі разоў затрымлівалі на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, за што наклалі на яго прэвэнтыўны нагляд.
У 2013 годзе Васіля Парфянкова асудзілі на паўгода арышту ў арыштным доме. Пакараньне палітвязень адбываў у Баранавічах, а калі вызваліўся, неўзабаве быў адпраўлены на прымусовае лячэньне ад алькагалізму ў Сьветлагорск. Адтуль у сьнежні 2013 году Васіля Парфянкова накіравалі ў калёнію ў Жодзіна.

Даведка Радыё Свабода — Васіль Парфянкоў