Самы кароткі варыянт адказу будзе такі: таму, што гляджу зімовыя алімпіяды апошнія трыццаць гадоў, і было б ужо небясьпечна для здароўя так рэзка адмаўляцца ад гэтай шкоднай звычкі.
Так, першы раз я глядзеў алімпіяду — і ўвогуле зімовыя віды спорту — роўна трыццаць год таму, у 1984 годзе. Я тады ўмудрыўся зваліцца з грыпам якраз на свой дзень народзінаў, 13 лютага. Бацькі мусілі сыходзіць, сяброў не запросіш — заразны. Але ня трэба ісьці ў школу і шмат вольнага часу, акурат для глядзеньня па тэлевізары лыжнай гонкі ў Сараеве. Прызнаюся шчыра, як нармальны савецкі школьнік я рыхтаваўся заўзець за савецкага спартоўца, тагачаснага «караля лыжаў» Мікалая Зімятава. Але мае пляны істотна скарэктаваў адзін швэд. Замест манатоннага пыхценьня на лыжні клясычным стылем (так і мы на ўроках фізкультуры маглі, дарма што ў разы павольней!), Гундэ Сван ляцеў па трасе незнаёмым мне каньковым ходам. Я быў разгублены, 15 кілямэтраў гонкі трохі зьмянілі канцэпцыю майго юначага патрыятызму. Першы раз я заўзеў не за нашых і ня супраць ня-нашых, а, з дазволу эстэтаў, за прыгажосьць. І тая заканамерна перамагла. А празь некалькі дзён перамагла яшчэ раз, на лыжнай эстафэце, калі на апошнім кілямэтры апошняга этапу Гундэ Сван скончыў драматычны двубой СССР-Швэцыя, выскачыўшы з-за сьпіны Зімятава і прывёзшы яму цэлы трамвайны прыпынак.
Успаміны можна доўжыць. А вось пра летную алімпіяду ў Лос-Анджэлесе не засталося ніводнага. Бо я яе банальна не глядзеў. Бо яе банальна не паказвалі. Таму, што камусьці з савецкіх чыноўнікаў падалося разумным, каб спартсмэны сацыялістычных краінаў яе прабайкатавалі. Таму, што чатырма гадамі раней камусьці з амэрыканскіх чыноўнікаў таксама падалося разумным, каб спартсмэны капіталістычных краінаў прабайкатавалі алімпіяду маскоўскую. Вядома ж, я сёе-тое агрубляю. Магчыма, усё тлумачылася ня так тупа й прымітыўна. Магчыма, у палітыкаў былі сваё сур’ёзныя рэзоны. Але капіталістычным і сацыялістычным спартовым заўзятарам ад гэтага не лягчэй. Яны відавочна пацярпелі, бо галоўныя спаборніцтвы плянэты без удзелу шмат якіх найлепшых зорак у пэўных відах спорту проста ператварыліся ў фікцыю. А яшчэ болей пацярпелі самі спартсмэны, бо яны зь незразумелых ім прычынаў не змаглі дабіцца галоўных у сваёй кар’еры перамогаў, да якіх ішлі й рыхтаваліся ўсё жыцьцё. Думаю, ня трэба казаць, што пацярпеў і сам спорт з усімі яго алімпійскімі прынцыпамі барона дэ Кубэртэна.
Неяк так склалася, што прапанова «праігнараваць» што-небудзь ці каго-небудзь выклікае ў мяне кепскія асацыяцыі. Можа, з таго часу, калі мае аднаклясьнікі, па чарзе абвяшчаючы байкот ледзь не палове вучняў 5-га В, нарэшце дайшлі й да мяне. Трэба сказаць, нічым добрым тая ідэя ня скончылася — ні для мяне, ні для маёй незабыўнай клясы. Апроч запозьненага разуменьня, што ў такіх выпадках звычайна губляюць абодва бакі.
Адзіны вядомы мне прыклад удалага «ігнараваньня» — той, што апісаў старажытны грэк Арыстафан у сваёй камэдыі «Лісістрата». Калі жанчынам абрыдла, што іх «моцныя паловы» вядуць бясконцую й бессэнсоўную вайну, яны проста дамовіліся міжсобку й перасталі даваць сваім мужыкам — покуль тыя не памірацца. Як вы добра памятаеце, мір настаў досыць хутка. Як падкарэктавалі б Арыстафана для сёньняшніх чытачоў, make love not war! Усе іншыя варыянты байкоту, у тым ліку і ў вэрсіі беларускай апазыцыі, прыносілі, наколькі я памятаю, значна менш плёну.
За апошнія трыццаць гадоў шмат чаго адбылося. На шчасьце, скончылася тая халодная вайна. На жаль, здаецца, пачынаецца новая. Прынамсі, у галовах прадстаўнікоў расейскай і беларускай улады. Скажам, з новых расейскіх фільмаў, прысьвечаных спорту й спартсмэнам, футбалістам і хакеістам, ідэалёгія так і прэ. Сьмешна й адначасова сумна назіраць, як яна высоўвае пысу ў самых патасных месцах, ператвараючы мастацтва ў кіч. Але імёны, на якіх яна спэкулюе, — скажам, трэнэра Тарасава й хакеіста Харламава, — такія імёны, што, нават разумеючы ўсю пуцінскую сацзамову напярэдадні Сочы, усё адно даглядзеў да канца. Потым пляваўся, але даглядзеў.
Што ўжо казаць пра біятлён. Глядзіш на фатаздымкі Домрачавай з галоўным беларускім аматарам спорту — і плюесься. А потым уключаеш біятлённую гонку — і ня можаш адарвацца, заліпаеш, як дзіця. Можа быць, таму, што зь яе самой выйшла б добрая гераіня не найгоршага фільму? Памятаеце Роккі, недарэчнага й кранальнага баксёра ў выкананьні Сталонэ? Удосталь нарагатаўшыся й расчуліўшыся, наіўны глядач гатовы ўсім сэрцам перажываць за яго вырашальныя баі, і халера зь ёй, з ідэалягічнай падшыўкай! Так і з Домрачавай. Ну, хто яшчэ можа так віртуозна блытаць стральбу лежачы й стоячы? Гарантаваны прыз глядацкіх сымпатыяў! А выйсьці наперад у гонцы і быць у пяці хвілінах ад перамогі, калі гонку адмяняюць праз туман і верная перамога зьнікае ў гэтым тумане! Высокая кляса! А ў апошні момант выратоўваць выдатным бегам тое, што сама ж сапсавала на стрэлішчы, не даючы спакою ні сваім нагам, ні валідольшчыкам-заўзятарам?
А журналісцкія плёткі пра рамантычныя адносіны з самім Б’ёрндаленам!
Мне ўвогуле тыя, хто хутка бегае, падабаюцца нашмат больш за тых, хто трапна страляе. Хай мяне выбачаюць Надзя Скардзіна разам з алімпійскім чэмпіёнам Мартынавым, але так ужо склалася. (Мабыць, урокі расейскай літаратуры ў школе вінаватыя.) Таму першы біятляніст пасьля Б’ёрндалена, за якога заўзею й перажываю, — нарвежац Ларс Бэргер. У найлепшыя гады ён мог выйграць і лыжную гонку, а вось стральба стоячы — лепей не глядзець, трапіць два зь пяці — лічы, пашанцавала! Бяжыць па трасе першую пятлю — выйграе, бяжыць другую пасьля «лёжкі» — выйграе! І ведаеш жа, чым зараз скончыцца на «стойцы», а ўсё адно заўзееш і на штосьці наіўна разьлічваеш... Каб жа хоць каліўца тых сымпатыяў яго вялікай сястры Туры Бэргер, сапраўднай гераіні, якая іх аб’ектыўна вартая ў нашмат большай ступені! Але не, у Туры ніякіх шанцаў. Яна не страляе па чужых мішэнях — і атрымае ў жыцьці толькі тое, што сама сумленна заслужыць, бяз бонусу іррацыянальнай глядацкай любові!
Можна добра ўсьведамляць, чаго вартая пуцінская алімпіяда. Лайкаць і перапошчваць у фэйсбуку пяць алімпійскіх кольцаў, сплеценыя з калючага дроту. Цяжэй адмовіцца ад прагляду, калі ўся твая сям’я любіць біятлён і чакае трансьляцыі. Калі праз хвіліну пасьля фінішу Домрачавай тваёй жонцы,
віншуючы, тэлефануе сяброўка — тая самая, якую жонка тры дні раней віншавала пасьля фінішу Б’ёрндалена. Калі твая сямігадовая дачка, убачыўшы на экране гэты цуд некранутага эстэтычнага ідыятызму — зялёныя штаны на фоне белага сьнегу, радасна крычыць: «Беларусь перамагае!»
Цярпець не магу палітыкі. Асабліва ў выглядзе якой-небудзь дзяржаўнай ідэалёгіі. Цярпець не магу, калі гэтыя палітыка й ідэалёгія лезуць у сфэры жыцьця, якія ў ідэале ім не павінны належаць. Напрыклад, у мастацтва. Або ў спорт. Але ня лезьці яны ня могуць, бо ў гэтым і ёсьць сутнасьць палітыкі з ідэалёгіяй — лезьці паўсюль, куды ўдаецца, і паразітаваць, на чым удаецца. У мастацтве яны цямяць не асабліва, таму паразітуюць пераважна на спорце. А калі мы пачынаем псаваць сабе настрой, адмаўляючыся ад простых заўзятарскіх радасьцяў зь нейкіх ідэйных прычынаў, палітыка пачынае паразітаваць ужо за наш кошт.
Зрэшты, ня ўсё так трагічна. Думаю, тыя, хто не глядзелі ўчора біятлён зь нейкіх палітычных меркаванняў, проста ня вельмі любяць гэты спорт. А таму, адмовіўшыся яго глядзець, нічога асаблівага для сябе не згубілі.
Успаміны можна доўжыць. А вось пра летную алімпіяду ў Лос-Анджэлесе не засталося ніводнага. Бо я яе банальна не глядзеў. Бо яе банальна не паказвалі. Таму, што камусьці з савецкіх чыноўнікаў падалося разумным, каб спартсмэны сацыялістычных краінаў яе прабайкатавалі. Таму, што чатырма гадамі раней камусьці з амэрыканскіх чыноўнікаў таксама падалося разумным, каб спартсмэны капіталістычных краінаў прабайкатавалі алімпіяду маскоўскую. Вядома ж, я сёе-тое агрубляю. Магчыма, усё тлумачылася ня так тупа й прымітыўна. Магчыма, у палітыкаў былі сваё сур’ёзныя рэзоны. Але капіталістычным і сацыялістычным спартовым заўзятарам ад гэтага не лягчэй. Яны відавочна пацярпелі, бо галоўныя спаборніцтвы плянэты без удзелу шмат якіх найлепшых зорак у пэўных відах спорту проста ператварыліся ў фікцыю. А яшчэ болей пацярпелі самі спартсмэны, бо яны зь незразумелых ім прычынаў не змаглі дабіцца галоўных у сваёй кар’еры перамогаў, да якіх ішлі й рыхтаваліся ўсё жыцьцё. Думаю, ня трэба казаць, што пацярпеў і сам спорт з усімі яго алімпійскімі прынцыпамі барона дэ Кубэртэна.
Неяк так склалася, што прапанова «праігнараваць» што-небудзь ці каго-небудзь выклікае ў мяне кепскія асацыяцыі. Можа, з таго часу, калі мае аднаклясьнікі, па чарзе абвяшчаючы байкот ледзь не палове вучняў 5-га В, нарэшце дайшлі й да мяне. Трэба сказаць, нічым добрым тая ідэя ня скончылася — ні для мяне, ні для маёй незабыўнай клясы. Апроч запозьненага разуменьня, што ў такіх выпадках звычайна губляюць абодва бакі.
Адзіны вядомы мне прыклад удалага «ігнараваньня» — той, што апісаў старажытны грэк Арыстафан у сваёй камэдыі «Лісістрата». Калі жанчынам абрыдла, што іх «моцныя паловы» вядуць бясконцую й бессэнсоўную вайну, яны проста дамовіліся міжсобку й перасталі даваць сваім мужыкам — покуль тыя не памірацца. Як вы добра памятаеце, мір настаў досыць хутка. Як падкарэктавалі б Арыстафана для сёньняшніх чытачоў, make love not war! Усе іншыя варыянты байкоту, у тым ліку і ў вэрсіі беларускай апазыцыі, прыносілі, наколькі я памятаю, значна менш плёну.
За апошнія трыццаць гадоў шмат чаго адбылося. На шчасьце, скончылася тая халодная вайна. На жаль, здаецца, пачынаецца новая. Прынамсі, у галовах прадстаўнікоў расейскай і беларускай улады. Скажам, з новых расейскіх фільмаў, прысьвечаных спорту й спартсмэнам, футбалістам і хакеістам, ідэалёгія так і прэ. Сьмешна й адначасова сумна назіраць, як яна высоўвае пысу ў самых патасных месцах, ператвараючы мастацтва ў кіч. Але імёны, на якіх яна спэкулюе, — скажам, трэнэра Тарасава й хакеіста Харламава, — такія імёны, што, нават разумеючы ўсю пуцінскую сацзамову напярэдадні Сочы, усё адно даглядзеў да канца. Потым пляваўся, але даглядзеў.
Глядзіш на фатаздымкі Домрачавай з галоўным беларускім аматарам спорту — і плюесься. А потым уключаеш біятлённую гонку — і ня можаш адарвацца, заліпаеш, як дзіця
А журналісцкія плёткі пра рамантычныя адносіны з самім Б’ёрндаленам!
Мне ўвогуле тыя, хто хутка бегае, падабаюцца нашмат больш за тых, хто трапна страляе. Хай мяне выбачаюць Надзя Скардзіна разам з алімпійскім чэмпіёнам Мартынавым, але так ужо склалася. (Мабыць, урокі расейскай літаратуры ў школе вінаватыя.) Таму першы біятляніст пасьля Б’ёрндалена, за якога заўзею й перажываю, — нарвежац Ларс Бэргер. У найлепшыя гады ён мог выйграць і лыжную гонку, а вось стральба стоячы — лепей не глядзець, трапіць два зь пяці — лічы, пашанцавала! Бяжыць па трасе першую пятлю — выйграе, бяжыць другую пасьля «лёжкі» — выйграе! І ведаеш жа, чым зараз скончыцца на «стойцы», а ўсё адно заўзееш і на штосьці наіўна разьлічваеш... Каб жа хоць каліўца тых сымпатыяў яго вялікай сястры Туры Бэргер, сапраўднай гераіні, якая іх аб’ектыўна вартая ў нашмат большай ступені! Але не, у Туры ніякіх шанцаў. Яна не страляе па чужых мішэнях — і атрымае ў жыцьці толькі тое, што сама сумленна заслужыць, бяз бонусу іррацыянальнай глядацкай любові!
Можна добра ўсьведамляць, чаго вартая пуцінская алімпіяда. Лайкаць і перапошчваць у фэйсбуку пяць алімпійскіх кольцаў, сплеценыя з калючага дроту. Цяжэй адмовіцца ад прагляду, калі ўся твая сям’я любіць біятлён і чакае трансьляцыі. Калі праз хвіліну пасьля фінішу Домрачавай тваёй жонцы,
тыя, хто не глядзелі ўчора біятлён зь нейкіх палітычных меркаванняў, проста ня вельмі любяць гэты спорт