Золатавалютныя запасы Беларусі за студзень скараціліся на 427,7 мільёна даляраў. Пра гэта сёньня паведаміла ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацыянальнага банку. На 1 лютага яны складаюць 6 мільярдаў 223 мільёны даляраў у эквіваленце.
«Гэта вельмі мала, — сказаў Свабодзе былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч. — Ёсьць міжнародная сыстэма разьліку так званай падушкі бясьпекі. Для нашай краіны яна павінна складаць дзесьці 12–15 мільярдаў. Так што можна сьмела казаць: падушка зьдзьмулася.
Звычайна ў рэзэрве трэба мець грошы, якіх хопіць на закуп імпарту цягам трох месяцаў. У нас цяпер такога запасу няма.
Сытуацыя ў Беларусі добра і даўно вядомая. Расьце дэфіцыт гандлёвага балянсу. Гэта азначае, што за мяжой мы купляем болей, чым туды прадаём. Залаты запас апошнім часам трымаецца на зьнешніх пазыках. А ў студзені іх было вельмі мала».