Пра звальненьне з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту «Свабодзе» паведаміў старшыня Сэнату ВНУ прафэсар Павал Церашковіч. Рашэньне аб звальненьні падпісаў выканаўца абавязкаў рэктара ЭГУ Бярнардас Гайлюс.
Рашэньне ўхваленае на падставе Статута ЭГУ і Працоўнага кодэкса Літоўскай Рэспублікі. Кантракт з Церашковічам фармальна заканчваўся ў верасьні, але быў спынены датэрмінова.
Раней рэктар Анатоль Міхайлаў адмовіў кіраўніку сэнату ЭГУ Паўлу Церашковічу ў магчымасьці працягнуць працоўны кантракт. Павал Церашковіч быў адным са стваральнікаў плятформы «За новы ЭГУ», якая крытыкавала адміністрацыю ВНУ.
"Гэта абсалютна заканамерны вынік недэмакратычнай, аўтарытарнай палітыкі рэктара, які прызвычаіўся ва ўнівэрсытэце вырашаць усё самастойна. Гэта адказ на пасьлядоўную дэмакратычную палітыку, якую праводзіў Сэнат. Шчыра кажучы, я ня бачу істотнай розьніцы паміж рэктарам Міхайлавым і рэктарам Гарадзенскага ўнівэрсытэту, які выштурхоўвае з працы тых, хто яму не падабаецца. Я павінен з гэтымі дакумэнтамі зьвярнуцца да адваката і падаць пазоўную заяву ў суд. Буду прасіць разгледзець, наколькі абгрунтавана тое, што са мною не працягваюць кантракт. Тым больш што гэта азначае, што я фактычна не дапушчаны да таго конкурсу, пра які так шмат распавядае наша адміністрацыя. Гэта азначае, што для тых, хто не падабаецца асабіста рэктару, аніякіх конкурсаў ня будзе — проста будуць выкідаць з унівэрсытэту",— пракамэнтаваў тое рашэньне рэктарата Павал Церашковіч.
Павал Церашковіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды паведаміў падрабязнасьці.
— Гэта відавочна такі крок на эскаляцыю канфлікту, на дэманстрацыю ўлады. Гэта факт палітычнага тэрору, гэта барацьба з іншадумствам адміністратыўнымі мэтадамі. На мой погляд, гэта выклікана кампаніяй падтрымкі, якая разгортваецца ў тым ліку і далёка за межамі Літвы і Беларусі. І, зь іншага боку, публікацыяй справаздачы Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў, камісія якой працавала ў ЭГУ ў мінулым годзе ўвосень, і гэтая камісія знайшла вялікія недахопы менавіта ў сыстэме кіраваньня ўнівэрсытэту. І вось літаральна ўчора гэтая справаздача стала вядомая.
— А пра што гаворыцца ў гэтай справаздачы?
— Гаворыцца, што сыстэма кіраваньня неэфэктыўная. Ёсьць структуры, якія не зафіксаваныя ў статуце, фактычна яны нелегітымныя. У тым ліку ўнутраная выканаўчая рада, у тым ліку пасада правоста. Узгаданы выканаўчы камітэт кіраўнічай рады ЭГУ — гэта наагул такая таямнічая структура, якая фактычна кіруе ўнівэрсытэтам, складаецца з трох асобаў. Але яна ў Статуце не зафіксаваная, яе паўнамоцтвы невядомыя, дзейнасьць абсалютна непразрыстая. Хоць зразумела, што ўсе пытаньні, хутчэй за ўсё, вырашаюцца там. Гэтая каманда, якая працавала ў ЭГУ, параіла ўнесьці зьмены ў кіраўнічую раду і ўвесьці туды прадстаўнікоў мясцовых, як яны кажуць, «стэйкхолдэраў» — маюцца на ўвазе прадстаўнікі структур грамадзянскай супольнасьці Беларусі, прадстаўнікі студэнцтва. Фактычна ў гэтай справаздачы паўтораны высновы, да якіх прыйшлі складальнікі дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ».
— Вы кажаце, што з вамі датэрмінова разарваны кантракт. Што маецца на ўвазе?
— Я маю толькі загад рэктара аб датэрміновым спыненьні кантракту. І цяпер мне трэба глядзець працоўнае заканадаўства Літвы, каб дакладна высьветліць, на якіх падставах гэта зроблена. Але датэрміновае спыненьне кантракту дазваляе мне зьвяртацца ў суд. Гэта ўнікальны выпадак у гісторыі ўнівэрсытэтаў, калі рэктар звальняе старшыню сэнату.
— Вам патлумачылі прычыны такога загаду і вашага канчатковага звальненьня?
— Мне проста даслалі інфармацыю, што такое рашэньне прынята.
— Вы кажаце, што тут ёсьць палітычны падтэкст?
— Безумоўна. Менавіта таму, што я кіраўнік сэнату, і таму, што сэнат заняў вельмі прынцыповую, крытычную пазыцыю ў адносінах да адміністрацыі, менавіта таму, што сэнат адстойвае правы выкладчыкаў, — менавіта таму мяне і звальняюць. Гэта абсалютна празрыста.
— Ці могуць гэтак жа абысьціся і зь іншымі выкладчыкамі?
— Безумоўна, я думаю, што там ужо сьпіс складзены. Гэта толькі першы крок да такога разгортваньня палітычных рэпрэсіяў. Тым больш што на гэтым тыдні на сустрэчы выкладчыкаў дэпартамэнту гісторыі прарэктар па адміністрацыі Бэрнардас Гайлюс заявіў, што тыя выкладчыкі, якія ня пойдуць на адкрыты конкурс, будуць праходзіць так званы ўнутраны адбор. І што гэты адбор асабіста будзе праводзіць рэктар. Гэта азначае, што ніякіх абмежаваньняў, дзеля таго каб пазбавіцца ад іншадумцаў, у яго ня будзе.
— У выніку такога разьвіцьця падзеяў што, на ваш погляд, губляе ЭГУ?
— Найперш ЭГУ губляе свой імідж установы, якая нібыта нясе дэмакратычныя каштоўнасьці ў Беларусь. Я ня бачу адрозьненьняў паміж рэктарам ЭГУ і рэктарам Гарадзенскага ўнівэрсытэту.
— Што вы будзеце рабіць далей, дзе працаваць?
— Па-першае, тут барацьба яшчэ ня скончана. Я атрымліваю лісты падтрымкі зь Вялікабрытаніі, з Канады ад людзей, якія асабіста мяне ня ведаюць, але лічаць сытуацыю дзікунскай. Ня можа такога быць, каб рэктар звольніў старшыню сэнату. Гэта пішуць людзі, якія добра ведаюць ЭГУ і рэктара Міхайлава і не разумеюць, што адбываецца ва ўнівэрсытэце. Таму барацьба яшчэ ня скончана, і я свае правы зьбіраюся адстойваць.
***
Мы зьвярнуліся да кіраўніцтва ЭГУ з просьбай афіцыйна пракамэнтаваць звальненьне Паўла Церашковіча. Нам адказаў прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі ЭГУ Дарыюс Удрыс:
Удрыс: «У адпаведнасьці з палітыкай ЭГУ мы не камэнтуем індывідуальных рашэньняў па кадравых пытаньнях».
РС: Чаму рашэньне аб звальненьні падпісаў ня рэктар Анатоль Міхайлаў, а выканальнік абавязкаў рэктара Бярнардас Гайлюс?
Удрыс: «Прарэктар Гайлюс часова выконвае абавязкі рэктара, бо рэктар узяў тыдзень адпачынку. Гэта звычайная працэдура. Рэктар быў паінфармаваны, і наагул памылкова сьцьвярджаць, што рашэньні ў ЭГУ прымаюцца адным чалавекам безь ніякай справаздачнасьці.
На мінулым тыдні адміністрацыя ЭГУ прыняла прапанову Сэнату стварыць адмысловую камісію, каб абмеркаваць пункты разыходжаньняў. Мы вельмі спадзяемся на аднаўленьне дыялёгу, што асабліва неабходна, калі разглядаюцца важныя зьмены. Мы гатовыя і чакаем, калі Сэнат скліча гэтую камісію і прапануе парадак дня. Адміністрацыя ня мае абсалютна ніякага намеру пазбавіць Сэнат або выкладчыкаў у цэлым права голасу ў важных рашэньнях, якія ўплываюць на ЭГУ, вітаем іх унёсак, у тым ліку і крытыку. Што датычыць найманьня на працу – не рэктар, а кадравы камітэт, у які будуць уваходзіць навукоўцы звонку, двое зь якіх будуць прызначаныя Сэнтам, будзе вырашаць, хто будзе ў наняты праз адкрыты конкурс на 17 поўных прафэсарска-выкладчыцкіх вакансіяў. Аналягічны працэс будзе выкарыстоўвацца для запаўненьня яшчэ 40 пазыцый праз ўнутраную канкурэнцыю. Правядзеньне працэсу ўнутраных выбараў замест адкрытага конкурсу па сутнасьці – спэцыяльная саступка, якая прызнае адданасьць нашых дзейных супрацоўнікаў унівэрсытэту і дае ім ільготныя магчымасьці. Літоўскі закон дазваляе двухгадовыя кантракты, якія будуць заключаныя бязь зьнешняй канкурэнцыі па меркаваньні рэктара, але гэта ня значыць, што рэктар мае намер прымаць такія рашэньні аднаасобна».
Канфлікт адміністрацыі ўнівэрсытэту і выкладчыкаў ЭГУ, якія аб’яднаныя ў прафсаюз выкладчыкаў «Плятформа», доўжыцца ўжо некалькі месяцаў.
13 студзеня рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў падпісаў загад пра абвяшчэньне адкрытага міжнароднага конкурсу на замяшчэньне 17 выкладчыцкіх пасадаў.
Старшыня сэнату ЭГУ Павал Церашковіч выказаў сумнеў у справядлівасьці і празрыстасьці гэтага конкурсу. Асноўная перасьцярога, якую маюць прадстаўнікі сэнату, — гэта тое, якім чынам будзе фармавацца конкурсная камісія.
9 лістапада прайшлі выбары ў сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Вільні. Сэнат — галоўны орган акадэмічнага самакіраваньня. У сэнат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ». Яна аб’яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ плянам разьвіцьця ўнівэрсытэту.
Плятформа хоча вярнуць праекту ЭГУ ягоны першапачатковы сэнс — эфэктыўнай беларускай гуманітарнай ВНУ з эўрапейскай якасьцю адукацыі і навуковай працы.

Церашковіч: Гэта факт палітычнага тэрору

Гэта ўнікальны выпадак у гісторыі ўнівэрсытэтаў, калі рэктар звальняе старшыню сэнату

Канфлікт у ЭГУ