Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча прыняць міжнародную падтрымку для вырашэньня палітычнага крызысу.
Пра гэта Байдэн сказаў у тэлефоннай размове зь Януковічам ў аўторак. Цягам палітычнага крызысу ў Украіне такія дыялёгі адбываліся ўжо некалькі разоў.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША, як паведамляе Белы дом, таксама заклікаў Януковіча вывесьці спэцназаўцаў з вуліц, вызваліць зьняволеных і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у нападах на журналістаў і пратэстоўцаў. Байдэн дадаў, што толькі дыялёг і кампраміс прывядуць да ўлады ўрад, якому ўкраінскі народ зможа давяраць.
Між тым, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах Кэтрын Эштан сёньня ў Кіеве плянуе сустрэцца з Януковічам і лідэрамі апазыцыі.
Украіна ахоплена пратэстамі з канца лістапада, калі Януковіч адмовіўся падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам. На фоне патрабаваньняў апазыцыі пра яго ўласную адстаўку Януковіч прыняў адстаўку ўрада і падпісаў рашэньне парлямэнта ануляваць супярэчлівыя законы, якія абмяжоўвалі магчымасьць для пратэсту.
Учора на сэсіі Вярхоўнай Рады апазыцыя ўнесла законапраект аб вяртаньні да Канстытуцыі 2004 года, якая прадугледжвае парлямэнцка-прэзыдэнцкую форму кіраваньня. Аднак большасьць, якая складаецца з дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў і камуністаў, не падтрымала гэтую прапанову.
Лідэр «Удару» Віталь Клічко ўчора сустрэўся зь Януковічам з заклікам вярнуцца да дэмакратычнай Канстытуцыі, на што дзейны кіраўнік Украіны адказаў, што на гэта можа спатрэбіцца да паўгода часу.
Сёньня ў Вярхоўнай Радзе зноў будуць абмяркоўваць гэтае пытаньне.