Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама падтрымаў украінцаў


Барак Абама
Барак Абама

ЗША будуць падтрымліваць ўкраінскі народ у яго жаданьні мірна выказваць пратэст, заявіў у штогадовым звароце да Кангрэсу прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

«Ва Ўкраіне мы падтрымліваем прынцып, што ўсе людзі маюць права выказваць сваё меркаваньне свабодна ды мірна і прымаць удзел у будучыні сваёй краіны», — прэзыдэнт сказаў Абама.

Раней віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў улады Ўкраіны пра магчымыя санкцыі і заклікаў іх адклікаць міліцыю з цэнтра Кіева і ня ўводзіць надзвычайнае становішча.

Гаворачы пра зьнешнепалітычныя дасягненьні ЗША, Абама адзначыў: саюз ЗША зь эўрапейскімі дзяржавамі зьяўляецца самым трывалым ў гісторыі і заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя падтрымаць тых, хто будуе ў сваіх краінах дэмакратыю.

Што тычыцца сытуацыі ва Ўкраіне, Барак Абама сказаў: «ЗША лічаць, што ўсе грамадзяне павінны мець права свабодна і мірна выказваць сваё меркаваньне».

У сваёй зьнешняй палітыцы, кажа Абама, Злучаныя Штаты кіруюцца верай у роўнасьць кожнага чалавека, незалежна ад яго расы, веравызнаньня, перакананьняў або сэксуальнай арыентацыі. Пацьверджаньне гэтаму сьвет убачыць на наступным тыдні, калі амэрыканская зборная прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Сочы, сказаў прэзыдэнт Абама.

Прэзыдэнт Абама заявіў, што краіна пасьпяхова пераадольвае наступствы самой зацяжной у яе гісторыі рэцэсіі. Сёньня ў ЗША самы нізкі за апошнія пяць гадоў узровень беспрацоўя, а ў прамысловым сэктары эканомікі ствараюцца новыя працоўныя месцы — упершыню зь дзевяностых гадоў 20 стагодзьдзя.

Абама адзначыў таксама, што дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту за час яго прэзыдэнцтва скараціўся ў два разы і што цяпер Злучаныя Штаты, а не Кітай, лічацца самай прывабнай краінай для інвестыцыяў.

Барак Абама заклікаў Кангрэс падтрымаць прапанаваныя ім крокі па барацьбе з сацыяльнай няроўнасьцю. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што гатовы скарыстаць паўнамоцтвы, якімі ён надзелены Канстытуцыяй ЗША і дзейнічаць у абыход Кангрэса, калі заканадаўцы не падтрымаюць ягоныя ініцыятывы. Ён, у прыватнасьці, сказаў што ў бліжэйшы час падпіша дырэктыву пра павышэньне мінімальных заробкаў для некаторых катэгорый працаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG