Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч патэлефанаваў у аўторак віцэ-прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну, каб паведаміць яму пра апошнія падзеі ва Ўкраіне, паведаміла прэс-служба Белага дома ЗША.
Байдэн павіншаваў дасягнутае ў гэты дзень у Кіеве прасоўваньне ў справе перамоваў і заклікаў Януковіча неадкладна падпісаць акт парлямэнту аб адмене шэрагу законаў 16-га студзеня, гаворыцца ў паведамленьні.
Ён таксама цьвёрда заахвоціў прэзыдэнта Украіны працягнуць супрацоўнічаць з апазыцыяй у пошуках кампрамісаў, жыцьцёва важных для мірнага рашэньня, заявіў Белы дом.
На думку Вашынгтона, да такіх кампрамісаў належыць «закон аб амністыі» удзельнікаў сутычак і пратэстаў і стварэньне новага ўраду, які зможа прынесьці палітычнае адзінства, заваяваць давер ўкраінскага народа і павесьці Ўкраіну ў напрамку Эўропы, умацоўваючы дэмакратычныя інстытуты і ажыцьцяўляючы рэформы, неабходныя для дасягненьня эканамічнага дабрабыту.