Судзьдзя Першамайскага суду Менску Юры Гарбатоўскі аштрафаваў былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду.
Сам Дашкевіч у суд не зьявіўся. Справу разглядалі безь яго.
Гарбатоўскі заслухаў паказаньні старшага інспэктара крымінальна-папраўчай інспэкцыі МУС Аляксея Пількова.
Пількоў заявіў, што ў 3-ці чацьвер сьнежня Дашкевіч не зьявіўся адзначыцца ў інспэкцыю. Пількоў кажа, што на наступны дзень патэлефанаваў Дашкевічу. Той патлумачыў, што забыў прыйсьці.
Судзьдзя ўдакладніў у Пількова, ці спасылаўся Дашкевіч пры гэтым на нейкія прычыны. Міліцыянт адказаў, што не спасылаўся.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам на 6 месяцаў. Ён мусіць знаходзіцца ў хаце з 21-й гадзіны вечара да 6-й раніцы.
У першы, другі і чацьвёрты чацьвер кожнага месяца Дашкевіч павінен прыходзіць адзначацца ў крымінальна-папраўчую інспэкцыю.
У судзе Дашкевіч заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спэцслужбаў, віны не прызнаў.
У 2012 годзе выязны суд у турме пакараў яго яшчэ адным годам зьняволеньня — за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Дашкевіч выйшаў на волю ў жніўні 2013 году.
Гарбатоўскі заслухаў паказаньні старшага інспэктара крымінальна-папраўчай інспэкцыі МУС Аляксея Пількова.
Пількоў заявіў, што ў 3-ці чацьвер сьнежня Дашкевіч не зьявіўся адзначыцца ў інспэкцыю. Пількоў кажа, што на наступны дзень патэлефанаваў Дашкевічу. Той патлумачыў, што забыў прыйсьці.
Судзьдзя ўдакладніў у Пількова, ці спасылаўся Дашкевіч пры гэтым на нейкія прычыны. Міліцыянт адказаў, што не спасылаўся.
Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам на 6 месяцаў. Ён мусіць знаходзіцца ў хаце з 21-й гадзіны вечара да 6-й раніцы.
У першы, другі і чацьвёрты чацьвер кожнага месяца Дашкевіч павінен прыходзіць адзначацца ў крымінальна-папраўчую інспэкцыю.
Даведка Радыё Свабода — Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі.У судзе Дашкевіч заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спэцслужбаў, віны не прызнаў.