У расейскім Іркуцку працягваецца чэмпіянат сьвету па хакеі зь мячом (бэндзі) у элітным дывізіёне «А». Ва ўсясьветным першынстве на берагах Байкалу бярэ ўдзел і зборная Беларусі.
Нягледзячы на суровыя ўмовы сыбірскага надвор’я, публіка актыўна наведвае матчы, а беларуская тарсіда падтрымлівае сваіх хакеістаў гістарычнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Гэты факт зафіксавала тамтэйшая заўзятарка Настасься Трыфанава.
Яшчэ адна аматарка бэндзі, актывістка Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алена Сіпакова ўдакладняе, што насамрэч іхнія высілкі скіраваныя ня больш як на пятую частку каманды — нацыянальная дружына ўкамплектаваная пераважна расейцамі:
«Нам сказалі, што ў камандзе Беларусі ўласна беларусаў толькі 20%. Але калі мы зьбіраліся на першую сустрэчу, то вырашылі, што прынамсі гэтыя 20% проста абавязаныя падтрымаць. Пэўныя высілкі, як бачым, ужо ёсьць —выйгралі ў канадцаў. Дарэчы, пасьля другой гульні адзін наш хлопец быў на прэсавай канфэрэнцыі трэнэраў і гульцоў. Хакеісты пасьля разгромнай паразы ад Нарвэгіі былі проста забітыя. Тады ён сказаў, што напалову беларус і вялікі прыхільнік каманды Беларусі. Хакеісты павесялелі і, мабыць, перад сустрэчай з Канадай узялі сябе ў рукі. Мараль: кожны беларус павінен падтрымліваць другога, дзе б яны ні сустракаліся. Гэта натхняе і дае моц».
Пасьля дзьвюх паразаў на старце ад амэрыканцаў (4:7) і нарвэжцаў (1:23) сёньня беларусы нарэшце рэабілітаваліся перад заўзятарамі — здабыта перамога над камандай Канады зь лікам 8:3. Гэты вынік дазволіў зборнай Беларусі фінішаваць трэцяй у сваёй падгрупе «Б». Засталося дачакацца, хто стане апанэнтам на стадыі чвэрцьфіналу. Мяркуючы па ўсім, гэта будуць расейцы ці швэды.
Чвэрцьфінальныя матчы адбудуцца ўжо 30 студзеня, пасьля чаго квартэт пераможцаў пазмагаецца за мэдалі, а ўсе астатнія будуць аспрэчваць месцы ад 5 да 8 і змагацца за захаваньне прапіскі ў элітнай групе. Усясьветнае першынства завершыцца 2 лютага.