Звальненьні перад выбарамі

Зьміцер Шэвель

Некаторыя сябры Партыі БНФ зазнаюць палітычны ціск па месцы працы. Гэтаму будзе прысьвечана прэс-канфэрэнцыя 28 студзеня ў штаб-кватэры партыі ў Менску.
Аляксей Янукевіч агучыць партыйную пазыцыю што да палітычна матываваных звальненьняў актывістаў.

У прэс-канфэрэнцыі возьме ўдзел звольнены за намер удзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы старшыня рады Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шэвель з Лагойску. Яго звольнілі з пасады сыстэмнага адміністратара замежнага прадпрыемства ТАА «Мінаўта».

Зьміцер Шэвель бярэ ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Ягонай ініцыятыўнай групе па вылучэньні ў абласны савет адмовілі ў рэгістрацыі. Аднак актывіст плянуе вылучыцца шляхам партыйнага вылучэньня ад Менскай абласной арганізацыі.