Як ставяцца да ўкраінскай рэвалюцыі магілёўскія ўкраінцы? Чым, на іхную думку, можа скончыцца палітычнае супрацьстаяньне на гістарычнай радзіме? Чаму могуць навучыцца беларусы на прыкладзе падзеяў у Кіеве?
Кіраўнік культурна-асьветніцкага аб’яднаньня ўкраінцаў Магілёва «Дніпро» Генадзь Гузій нарадзіўся ў тым жа горадзе, што і Віктар Януковіч — у Стаханаве Данецкай вобласьці. Ён зазначае, што прэзыдэнт Украіны падмануў украінцаў, не падпісаўшы асацыяцыі з Эўразьвязам.
«Віктару Фёдаравічу народ украінскі паверыў у 2010 годзе. Ён ішоў зь якімі лёзунгамі? „Мы ідзём дэмакратычным шляхам разьвіцьця ў Эўрапейскі зьвяз“. І калі надышоў час — ён адмовіўся. Людзі, вядома ж, былі абураныя. Больш за два месяцы чакалі, што Віктар Фёдаравіч пачуе іх. Віктару Фёдаравічу цяпер трэба тэрмінова ў Брусэль. Пакуль яшчэ „ляжыць“ дамова з ЭЗ на стале. І падпісаць яе. І хлопцы на барыкадах усё прывядуць у парадак і брукаванку адновяць. Усё на гэтым скончыцца. Але ён гэтага ня робіць. І гэта дужа кепска», — лічыць Генадзь Гузій.
Падзеі ў Кіеве суразмоўца называе трагічнымі. Пасьля гібелі людзей на Майдане, кажа ён, вяртаньне назад наўрад ці магчымае.
«Ужо рукі ў крыві, а гэта зусім іншая гаворка. І калі ўвесь народ украінскі падымецца, то будзе шмат крыві. 52 працэнты ўкраінцаў выказваюцца за эўрапейскае разьвіцьцё Ўкраіны. Ад 1991 году, ад дня абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны вырасла новае пакаленьне. Для іх бліжэй Польшча, Нямеччына. Яны едуць туды — і бачаць тамтэйшы ўзровень жыцьця і стаўленьне да людзей. Едуць у Расею — і бачаць, што там. Усё пазнаецца ў параўнаньні. Расея — добрая краіна, але няхай яны самі сабе жывуць».
Генадзь Гузій кажа, што сам меўся быць на майдане, але ня можа дзеля сямейных прычын. Ён лічыць, што ўкраінцы самі разьбяруцца ў сваіх праблемах, і асуджае замежнае ўмяшаньне ў справы сувэрэннай Украіны:
«Неўмяшаньне — гэта дужа разумна. Але калі зьбіраецца Дума маскоўская і прымае жорсткую заяву па Ўкраіне — хлопцы, а якая вам справа, што робіцца ва Ўкраіне? Калі ў вас адбываюцца нейкія падзеі на Балотнай плошчы — хіба Вярхоўная Рада зьбіралася і прымала нейкія адмысловыя заявы па Расеі? Хлопцы, вы паводзьце сябе талерантна! Лезьці да нас нядобра!»
Трагічнымі лічыць падзеі ў Кіеве і Валер Беразіенка. Ён згодны з спадаром Гузіем, што Януковічу больш не давярае ўкраінскі народ — разам з тым засьцерагае:
«На першы плян выйшлі заходнія ўкраінцы. А яны дужа моцныя нацыяналісты. Клічко і іншыя — яны не валодаюць сытуацыяй. І вось гэтыя заходнія ўкраінцы твораць вэрхал у сталічным горадзе Кіеве».
На пытаньне — «Чаму могуць навучыцца беларусы на прыкладзе падзеяў ва Ўкраіне?» — спадар Беразіенка адказаў:
«Дэмакратыі. Народ павінен быць разьняволены. Каб ведаў свае правы. Каб ведаў, што можна дамагчыся посьпеху, калі будзеш пратэставаць супраць тых рашэньняў, якія прымаюцца ўладай».
Магілёўскі ўкраінец Аляксандар Сізоненка выказвае захапленьне сваімі землякамі, якія выйшлі на Майдан. Ён асуджае кровапраліцьце, адзначаючы пры гэтым, што ўкраінцы бароняць сваю свабоду.
«Я рады за іх, што яны могуць выйсьці на вуліцы і выказаць сваё меркаваньне. Мы ж у Беларусі, нават адзін чалавек, на жаль, выйсьці і выказаць сваё меркаваньне ня можам. За Ўкраіну цяпер Расея ўзялася. Дый сама Ўкраіна падзялілася — нехта за Расею, нехта — за Эўропу. Але вінаватыя расейцы разам з тым. Калі б яны туды ня ўмешваліся, то ва Ўкраіне зусім іншыя былі б падзеі. Украінцы павярнуліся б у Эўропу».
Яшчэ адзін магілёўскі ўкраінец Андрэй Дзьвігун заяўляе, што ня сьпіць ужо некалькі начэй, сочачы за падзеямі на гістарычнай радзіме:
«Вельмі перажываю за сваю бацькаўшчыну. Тое, што адбываецца ва Ўкраіне, — гэта спэцапэрацыя расейскіх спэцслужбаў. Тое, што ня будзе Януковіча — гэта пытаньне часу. Цяпер асноўнае пытаньне — захаваць краіну. Не аддаць яе ў рукі бандытам. Кіруе ўжо там далёка не Януковіч, не Азараў, а кіруюць расейскія спэцслужбы. Працуе расейскі спэцназ...»