Наш калега з Расейскай службы Радыё Свабода Ігар Памяранцаў пагадзіўся быць блогерам на сайце svaboda.org. Мы плянуем разьмяшчаць як новыя яго тэксты, так і тыя, што ўжо публікаваліся ў рознай форме, у розны час і ў розных месцах і якія і сёньня захоўваюць сваю актуальнасьць.
Падрабязьней пра Ігара Памяранцава - у гутарцы зь ім у Café Europa. Перад стартам мы задалі аўтару некалькі пытаньняў:
Сяргей Шупа: На якіх мовах ужо публікаваліся Вашы тэксты? Што вы адчуваеце, бачачы свой тэкст па-беларуску?
Ігар Памяранцаў: На некалькіх мовах, сярод іх — ангельская, украінская, польская, француская. Што да майго дэбюту на беларускай мове — я пісьменьнік і я вельмі гэтаму рады. Для мяне вось што асабліва дорага: дзякуючы таму, што я ведаю ўкраінскую мову, я інакш бачу і расейскія словы. Гэта такі своеасаблівы рэнтген — суседняя мова, якая прасьвечвае тваю ўласную мову. Дзякуючы ўкраінскай я шмат чаго зразумеў пра расейскія словы, іх карані, марфэмы, як яны зьвязаны, як адно слова на дзьвюх блізкіх мовах можа гучаць зусім па-рознаму. Напрыклад расейскае слова «прачка» — адразу сабе ўяўляеш такую бабу, якая стаіць, узяўшыся ў бокі, з высока падаткнутай спадніцай. А вось калі ты чуеш украінскае слова «праля», ты бачыш гэтую «прачку» ў зусім іншым сьвятле. Ну, можа са спадніцай там таксама ўсё ў парадку, але мне здаецца, што «праля» куды больш прывабная, чым «прачка». Думаю, што мяне яшчэ чакаюць адкрыцьці, калі я прачытаю сябе па-беларуску.
СШ: Часта можна пачуць меркаваньне, што важна штó кажа аўтар, а не на якой мове. Ці Вы з гэтым згодныя?
ІП: Ведаеце, я пісьменьнік, і скажу нават больш — я пішу вершы, а вершы заўсёды ўкарэненыя ў мову, таму для мяне паэзія — гэта перш за ўсё праца з мовай і асаблівае бачаньне рэчаіснасьці. Ёсьць такія паняцьці як «шчырасьць» — я лічу, што гэта халтура, шчырасьць увогуле не эстэтычная катэгорыя, гэта ўласьцівасьць чалавека. Таму для мяне як для літаратара і чалавека, які піша вершы, наагул усё пачынаецца з мовы, і атаясамленьне пісьменьніка — гэта перш за ўсё атаясамленьне з мовай. Калі ты публіцыст, калі ты мысьляр, калі ты палітык — у цябе іншы пункт погляду. Ёсьць расейскія філёзафы, сярод іх, напрыклад, нябожчык Зіноўеў — ён наогул лічыў, што няважны стыль, няважная мова, для яго самае галоўнае — гэта думка. Але я належу да іншага роду пісьменьнікаў. Я перш за ўсё пісьменьнік мовы.
СШ: Чым Вы гатовыя падзяліцца з чытачамі нашага сайту?
ІП: Гэта эсэістыка. Я казаў, што я пішу вершы — я наўмысна пазьбягаю фразы «я — паэт», неяк гэта занадта знарочыста гучыць — але тым ня менш... Яшчэ Блез Паскаль казаў, што чалавек — гэта «думаючы трысьнёг». Я думаю, што паэт таксама «думаючы трысьнёг» — калі ўжо трысьнёг умее думаць, то паэту сам Бог загадаў. Для мяне гэта працэс самапазнаньня перш за ўсё. Пачынальнік жанру эсэ — Мантэнь, выдатны францускі пісьменьнік XVI стагодзьдзя. Памятаеце, у «Гамлеце» Палёній пытаецца ў Гамлета: «А што ты там чытаеш?» І Гамлет адказвае: «Словы, словы, словы...» Амаль усе экспэрты-філёлягі лічаць, што гаворка тут пра Мантэня, бо ў маналёгах Гамлета ёсьць водгульле эсэістыкі Мантэня, яго развагі пра сумленьне, пра баязьлівасьць. Дык вось, пачынальнік жанру Мантэнь у сваіх «Essais» (спробах, досьледах, досьведах) піша, што гэта выключна асабісты жанр, можа нават легкаважны, што ён паўстае перад чытачом такім, як ён ёсьць, і чытачы — гэта блізкія людзі.
У расейскай, украінскай, беларускай традыцыі куды больш моцны жанр нарысу, бо ён канцэнтруецца на праблеме — сацыяльнай, палітычнай, іншых. А эсэ канцэнтруецца на асобе аўтара, аўтар бярэ на сябе адказнасьць. Вось у сваіх эсэ я бяру на сябе адказнасьць. Так, магчыма, гэта легкаважныя меркаваньні, можа, гэта інтэлектуальныя імпрэсіі, але тым ня менш я ахвотна дзялюся імі з чытачом. Гэта як зь вершамі — чытач павінен быць блізкі мне, гэта чалавек з тымі самымі вусікамі, антэнкамі, якія ўспрымаюць мастацкае, паэтычнае.
СШ: Ці можа пісьменьнік уратаваць сьвет? Усходнюю Эўропу? Украіну і Беларусь?
ІП: Я ня стаўлю такіх глябальных задачаў — ратаваць сьвет, Усходнюю Эўропу, я ўсяго толькі пісьменьнік, мая задача — добра напісаць тэкст. Мая задача, усё ж, нават калі я пішу пра непрыемнае — гэтага непрыемнага матэрыялу і рэаліяў вельмі шмат — я ўсё роўна хачу, каб чытач, чытаючы мяне, зазнаў чытацкую радасьць, якую здольная даць толькі мастацкая літаратура. Што да ўратаваньня, дапамогі і гэтак далей — ёсьць праваабарончыя арганізацыі, ёсьць розныя фонды, ёсьць ЮНЭСКА, ёсьць ААН, ёсьць урэшце проста хуткая дапамога, куды можна затэлефанаваць. Дык вось — я не працую на хуткай дапамозе, я стаўлю іншыя задачы, і гэта перш за ўсё ўжытковыя, рамесныя задачы. Шчыра кажучы, калі я пішу — гэта для мяне інтэнсіўны інтэлектуальны працэс, але ён прыносіць мне асалоду. Я люблю пісаць і я спадзяюся, што чытач, чытаючы мае эсэ, таксама атрымае перш за ўсё радасьць прачытаньня, радасьць пазнаваньня, радасьць супадзеньняў.
Блог Ігара Памяранцава: Пацаны з падваротні