Аўтамайдан аб'явіў Клічка лідэрам супраціву

Віталь Клічко

Актывісты Аўтамайдану вызначыліся зь лідэрам супраціву, якога сёньня патрабавалі назваць са сцэны Майдану падчас Народнага веча супраць дыктатуры. Гэтым лідэрам зьяўляецца Віталь Клічко, паведаміў на сваёй старонцы на Фэйсбук і старонцы Аўтамайдану актывіст Зьміцер Булатаў.
«У самы цяжкі і небясьпечны час для народа Ўкраіны толькі адзін лідэр быў зь людзьмі на першай лініі фронту! Гэта Віталь Клічко! Сапраўдныя дзеяньні ў неабходны момант каштуюць значна больш, чым размовы, пляны і стратэгіі. Аўтамайдан вызначыўся з адзіным лідэрам супраціву і гатовы падтрымліваць яго ў барацьбе з беззаконьнем, што пранізала ўсе галіны ўлады, у барацьбе за ўсталяваньне праўнай Дзяржавы зь людзкімі каштоўнасьцямі. Ад сёньняшняга дня для нас Віталь Клічко — лідэр супраціву», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней лідэры Аўтамайдану выступілі супраць нематываванага ўжываньня сілы і кровапраліцьця, камэнтуючы заклікі яшчэ аднаго аўтамайданаўца Сяргея Кобы пікетаваць будынак Вярхоўнай Рады з патрабаваньнем да дэпутатаў адмяніць прынятыя 16 студзеня законы.

Падзеі дня:

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ