Партыя БНФ выступіла з заявай аб учорашнім прыняцьці Вярхоўнай Радай Украіны законапраектаў, накіраваных на абмежаваньне правоў грамадзян.
БНФ лічыць, што ўчора ў Вярхоўнай Радзе адбылося заканадаўчае афармленьне аўтарытарызму ва Ўкраіне і што гэта наступства расейскага ўплыву.
16 студзеня парлямэнт Украіны прыняў закон «Аб унясеньні зьменаў у Закон Украіны „Аб судовым ладзе і статусе судзьдзяў“ і працэсуальныя законы аб дадатковых захадах абароны бясьпекі грамадзянаў». Гэты закон выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю ўкраінскай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, якая разглядае яго як нечуваны крок супраць правоў і свабодаў чалавека.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў гэтае рашэньне:
«Для мяне відавочна, што наступ на правы і свабоды, закамуфляваны пад заканатворчую дзейнасьць, відавочна зьвязаны з памкненьнем сёньняшняга ўкраінскага кіраўніцтва спадабацца Крамлю і прадэманстраваць, што яны кантралююць сытуацыю і ў стане стрымаць народныя пратэсты.
Новы закон Украіны закранае надзвычай шырокі спэктар грамадзянскіх і палітычных правоў. Ім абмяжоўваецца свабода слова і магчымасьці вольнай дзейнасьці незалежных мэдыяў, у тым ліку асабліва навінавых інтэрнэт-сайтаў. Істотным чынам абмяжоўваецца свабода сходаў, у тым ліку прымаюцца захады, відавочна скіраваныя наўпрост супраць Эўрамайдану. Трывогу выклікаюць захады супраць грамадзкіх аб’яднаньняў, да якіх стасуецца прыдуманае ў Расеі азначэньне „замежнага агента“ ў выпадку атрыманьня ахвяраваньняў з замежных крыніцаў».
Падобнае пакетнае прыняцьце абмежавальных заканадаўчых захадаў супраць грамадзянскай супольнасьці — гэта звыклая практыка ў Беларусі, зазначыў спадар Янукевіч:
«Менавіта пакет г.зв. „антырэвалюцыйных законаў“ папярэднічаў прэзыдэнцкім выбарам 2006 году і наступным рэпрэсіям — тады была ўведзеная крымінальная адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў, крымінальная адказнасьць за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Увосень 2011-га года ў беларускае заканадаўства быў таксама ўнесены пакет значных абмежаваньняў грамадзянскіх свабодаў.
Такім чынам ва Ўкраіне ствараецца заканадаўчая база для далейшых палітычных рэпрэсіяў супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Але відавочна, што першасная мішэнь закону — гэта Эўрамайдан. Такім чынам дзейнае ўкраінскае кіраўніцтва спрабуе застрашыць і задушыць праэўрапейскія акцыі і пратэсты супраць гвалтоўнага ўцягваньня Ўкраіны ў расейскую геапалітычную арбіту».
Янукевіч зазначае, што ў значнай частцы закону відавочна капіююцца падобныя антыдэмакратычныя нормы, уведзеныя ў 2012 годзе ў заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі (у прыватнасьці, тэрміналёгія, датычная быццам бы палітычнай дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў, кваліфікацыя іх як «замежных агентаў»).
«Гэта яскравае сьведчаньне таго, што новыя абмежавальныя захады відавочна інсьпіраваныя Масквой, кіраваныя з Крамля, а, магчыма, і прадыктаваныя беспасярэдна Крамлём. І гэта ня проста падабенства аўтарытарных захадаў розных дыктатарскіх рэжымаў! Разварот Украіны да ўсходняга вэктара непазьбежна будзе зьвязаны з далейшым абмежаваньнем правоў чалавека. І, наадварот, прагрэс у кірунку паўнавартаснага выкананьня міжнародных стандартаў правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў непазьбежна зьвязаны з інтэграцыяй у Эўропу, з выкарыстаньнем эўрапейскіх дэмакратычных мэханізмаў», — перакананы лідэр Партыі БНФ:
«Мяне трывожаць уведзеныя ва ўкраінскае заканадаўства нормы таксама і з той прычыны, што цяпер у нашым рэгіёне відавочна адчуваецца эфэкт „абмену досьведам“ паміж аўтарытарнымі рэжымамі. Магчыма, што некаторыя з прыдумак новага ўкраінскага закону будуць зь цікаўнасьцю перанятыя і афіцыйным Менскам.
Я зычу ўкраінскаму народу настойлівасьці і цьвёрдасьці ў справе абароны эўрапейскага выбару і каштоўнасьцяў грамадзянскай свабоды. Я спадзяюся, што ўкраінскай палітычнай эліце хопіць мудрасьці і здаровага сэнсу не дапусьціць канчатковага скочваньня краіны да аўтарытарызму „эўраазіяцкага“, крамлёўскага ўзору».