Паводле сьведкі, пасьля праверкі сыстэмы кіслароду ў «Экамэдсэрвісе» кран застаўся ня цалкам адкрыты.
У Кастрычніцкім судзе працягваецца працэс супроць лекараў мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс», дзе ў сакавіку 2013 году правялі плястычную апэрацыю, пасьля якой 23-гадовая пацыентка Юлія Кубарава памерла. Абвінавачаньне ў службовай нядбайнасьці выстаўленае былому гендырэктару цэнтру Галіне Валжанкінай, галоўнаму інжынэру Вадзіму Ліхуту і лекару-анэстэзіёлягу Аляксандру Шураву. Ім пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.
15 студзеня на працэсе дапыталі сьведку Міхаіла Сычыкава, працаўніка дзяржаўнага прадпрыемства «Белмэдтэхніка», якое мела дамову на абслугоўваньне сыстэмы падачы кіслароду ў «Экамэдсэрвісе». Паводле дамовы правяраць сыстэму мусілі штомесячна. Сьлесар Міхаіл Сычыкаў паведаміў суду, што прыходзіў з праверкамі кожны месяц, але ня ў нейкі пэўны дзень. Сьведка не згадаў дакладна, у які дзень сакавіка праверыў сыстэму ў мэдычным цэнтры «Экамэдсэрвіс». Паводле дакумэнтаў «Белмэдтэхнікі», такая праверка была праведзеная 16 сакавіка, але Міхаіл Сычыкаў ня выключыў, што мог правяраць і 25 сакавіка (за дзень да няўдалай апэрацыі Юліі Кубаравай). Паводле сьведкі, ён не запісваў даты праверак, а звычайна пасьля наведваньня мэдычнай установы (агулам ён абслугоўвае 13 мэдычных устаноў) проста дакладаў свайму начальніку, што праверку выканаў. Паводле сьведкі, ягоны начальнік мог пазначыць праверку і 16-м сакавіка.
Чаму дакладны дзень праверкі гэтак цікавіць суд?
Паводле абвінавачанага анэстэзіёляга Аляксандра Шурава, падчас апэрацыі 26 сакавіка ў сыстэме раптам зьнік кісларод. Паводле дадзеных Шурава, напярэдадні, 25 сакавіка, у цэнтры правяралі сыстэму падачы кіслароду, і гэта магло спрычыніцца да інцыдэнту з кіслародам. Сьведка Міхаіл Сычыкаў сёньня паведаміў: праверка сыстэмы падачы кіслароду паказала, што яна працуе спраўна. «На 100% пасьля праверкі я пакінуў кран падачы кіслароду адкрытым, як заўсёды», — сказаў Сычыкаў.
Гэтыя паказаньні разыходзяцца з тым, што суду стала вядома 14 студзеня. Тады сьведка, інжынэр «Экамэдсэрвіса» Шуватаў апавёў, што праверку сыстэмы падачы кіслароду Міхаіл Сычыкаў праводзіў менавіта 25 сакавіка. Таксама, паводле Шуватава, пасьля гэтай праверкі кран падачы кіслароду ў сыстэму застаўся адкрыты ня цалкам, а ў пазыцыі «палова на трэцюю».
Ці магло гэта ў выніку прывесьці да адключэньня апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх падчас апэрацыі над Юляй Кубаравай? Сьлесар Міхаіл Сычыкаў мяркуе, што з-за часткова закрытага крана кісларод цалкам ня зьнік бы, бо ціск у сыстэме быў нармальны. Паводле сьведкі, гэта пацьвердзіў і сьледчы экспэрымэнт, які праводзіўся ў «Экамэдсэрвісе» ўжо падчас сьледзтва. Абвінавачаны Аляксандар Шураў, аднак, працягвае настойваць на тым, што менавіта з-за недахопу кіслароду ў сыстэме падчас апэрацыі над Юліяй Кубаравай адключаўся апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і ён мусіў забясьпечваць падачу кіслароду да пацыенткі ўручную.
«Нехта зь іх хлусіць: ці сьлесар Сычыкаў наконт даты праверкі і крана, ці інжынэр Шуватаў. А Шуватаву, магчыма, выгадна прадставіць справу гэтак, што інцыдэнт быў і ён менш вінаваты. Таксама дзіўна, чаму Сычыкаў не прызнаў, што яны мяняюць і балёны з кіслародам. Учора Шуватаў суду пра гэта распавядаў», — пракамэнтаваў паказаньні Сычыкава пацярпелы Юры Кубараў.
Суд працягвае высьвятляць акалічнасьці апэрацыі, пасьля якой Юлія Кубарава праз 4 тыдні памерла.

На 100% пасьля праверкі я пакінуў кран падачы кіслароду адкрытым, як заўсёды