Сусьветны банк: Беларуская эканоміка вырасьце на 1,5% у 2014

У найноўшым эканамічным прагнозе Сусьветны банк прадказвае, што сёлета глябальны эканамічны рост узмоцніцца ў параўнаньні зь мінулым годам і дасягне 3,2%. У 2013 годзе сусьветная эканоміка вырасла на 2, 4%.

Паводле згаданага прагнозу, глябальны эканамічны рост стабілізуецца ў двух наступных гадах, 2015 і 2016, на ўзроўні 3,4% і 3,5% адпаведна.

Сусьветны банк прагназуе, што эканамічны рост Беларусі сёлета дасягне 1,5%.

Для параўнаньня, прыводзім прагнозы эканамічнага росту для некаторых іншых краінаў постсавецкай прасторы на 2014 год:

Армэнія — 5%;
Азэрбайджан — 5,3%;
Грузія — 6,3%;
Казахстан — 5,8%;
Малдова — 3,8%;
Украіна — 2,0%.