Такія ацэнкі прыводзяцца ў эканамічным аглядзе СБ, прэзэнтацыя якога адбылася сёньня ў Менску.
«Рост ВУП зьнізіўся пад узьдзеяньнем зьнешніх і ўнутраных фактараў. У эканамічным аглядзе мы мяркуем , што рост ВУП у Беларусі ў бягучым годзе складзе 1% , у 2014-м — 1,5%», — адзначыў на прэзэнтацыі агляду дырэктар Сусьветнага банку па Беларусі, Украіне і Малдове Фань Цімяо.
На думку аўтараў агляду, зьнешнія ўмовы, у тым ліку абавязаньні Беларусі перад Антыкрызісным фондам ЭўрАзЭС, «вымусяць прытрымлівацца палітыкі абмежаваньня ўнутранага попыту ў чацьвёртым квартале 2013 году і на працягу 2014 году». Як вынік, тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі будуць нізкімі, чакаюць эканамісты Сусьветнага банку.
«Беларусь увайшла ў пэрыяд нізкіх тэмпаў эканамічнага росту. І той высокі рост ВУП, які назіраўся да 2008 году, наўрад ці магчымы ў бягучай сытуацыі», — заявіў старшы эканаміст Сусьветнага банку Себастыян Экарт.
Аўтары эканамічнага агляду нагадваюць, што ў студзені — верасьні 2013 году рост ВУП у Беларусі склаў 1,1% (уладамі вызначаны гадавы прагноз росту ВУП на ўзроўні 8,5%). Нізкія тэмпы росту, лічаць экспэрты, былі абумоўленыя зьніжэньнем аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці і зьнешняга попыту на беларускую прадукцыю, паведамляе БелаПАН.
«Падзеньне чыстага экспарту, якое адбывалася хуткімі тэмпамі ўжо ў першым квартале, у другім квартале паскорылася ў выніку запаволеньня росту ў Расейскай Фэдэрацыі і зьніжэньня экспартных цэнаў на калійныя ўгнаеньні з-за распаду картэля паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем», — канстатуюць экспэрты СБ.
Нягледзячы на запаволеньне тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі, аналітыкі банку мяркуюць, што «інфляцыя застанецца на ўзроўні больш за 15% (на канец пэрыяду) за кошт меркаванага павышэньня тарыфаў на камунальныя паслугі і аслабленьня намінальнага абменнага курсу».
Аўтары эканамічнага агляду прагназуюць, што ў наступныя гады інфляцыя ў Беларусі будзе заставацца на досыць высокім узроўні. Паводле ацэнак Сусьветнага банку, інфляцыя ў 2014 годзе складзе 15,2% , у 2015-м — 16,2%.
Беларуская эканоміка, такім чынам, набліжаецца да рэцэсіі — гэты тэрмін у эканоміцы абазначае адносна ўмераны, некрытычны спад вытворчасьці або запаволеньне тэмпаў эканамічнага росту, якое працягваецца як мінімум паўгода. Хоць экспэрты Сусьветнага банку пакуль абмяжоўваюцца іншым, мякчэйшым тэрмінам — пэрыяд нізкіх тэмпаў эканамічнага росту.