Рух «За Свабоду», Беларуская асацыяцыя журналістаў, праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і Камітэт рэпрэсаваных «Салідарнасьць» зладзілі ў менскай галерэі «Ў» вечарыну памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
У залі — прадстаўнікі грамадзкасьці, палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва. Тут жа і Натальля Пінчук — жонка палітзьняволенага Алеся Бяляцкага, які першы зь беларусаў атрымаў летась прэмію Вацлава Гаўла.
Напачатку вечарыны зь вітальным словам пра Гаўла выступіла Часовая павераная ў справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Дагмар Дыдэнка-Наваградзка. Далей адбыўся своеасаблівы відэамост зь вядомай чэскай дысыдэнткай Пэтрушкай Шустравай, якой беларускія ўлады адмовілі ва ўязной візе.
Усе прамоўцы адзначаюць вялізную ролю Гаўла ў справе эўрапейскай салідарнасьці.
Блізкая сяброўка Гаўла Пэтрушка Шустрава ў сваім відэазвароце прывяла словы, якія той часта любіў паўтараць: «Надзея — гэта не сьвятло ў канцы тунэлю, надзея — гэта стан духу». Дысыдэнтка пажадала беларусам не губляць гэтую надзею, бо ў такім выпадку яе знойдзе хто-небудзь іншы.
Частка вечарыны была прысьвечана Алесю Бяляцкаму. Яшчэ ў 2006 годзе Вацлаў Гавал асабіста ўручыў Бяляцкаму ўзнагароду «Чалавек — чалавеку», а ўжо ў 2013-м беларускі праваабаронца завочна, у турме, атрымаў прэмію імя Гаўла. На вечарыне чыталіся ўспаміны і лісты Бяляцкага пра Гаўла, зь якім яны былі асабіста знаёмыя.
Разбавіла імпрэзу цікавая віктарына. Пытаньні былі самыя разнастайныя: калі нарадзіўся Гавал, колькі разоў ён быў жанаты, колькі разоў яго арыштоўвалі, якія п’есы напісаў, прасілі згадаць ягоныя цытаты. У якасьці падарункаў пераможцы атрымлівалі добрыя кнігі.
Таксама былі паказаныя фрагмэнты апошняга фільму Вацлава Гаўла пад назвай «Сыход».
А скончылася вечарына тым, што прысутныя падпісалі пэтыцыю ў падтрымку кубінскіх зьняволеных і дысыдэнтаў.

Your browser doesn’t support HTML5