Беларускія ўлады не далі візы Пэтрушцы Шустравай

Пэтрушка Шустрава

Былую чэскую дысыдэнтку Пэтрушку Шустраву запрасілі ў Менск на вечарыну памяці былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.
Аднак у амбасадзе Беларусі ў Празе ёй адмовілі ў візе, паставіўшы штамп у пашпарце.

Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў заўтрашняй вечарыны памяці Вацлава Гаўла Алесь Лагвінец.

Пэтрушка Шустрава — знакамітая чэская дысыдэнтка, журналістка, перакладчыца. Калі ёй быў 21 год, яе абвінавацілі ў здрадзе ЧССР за распаўсюд улётак супраць савецкай акупацыі, прысуд — 2 гады зьняволеньня.

Пэтрушка Шустрава — старшыня назіральнай рады арганізацыі «Грамадзянская Беларусь», якае дзейнічае ў Чэхіі. Яна ўзначаліла назіральную раду пасьля сьмерці Вацлава Гаўла.