Каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да праваслаўных мітрапалітаў Філарэта і Паўла. Да першага ў сувязі з адыходам на спачын, да другога — у сувязі з прызначэньнем.
Кіраўнік Каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да праваслаўнага мітрапаліта Філарэта ў сувязі з ягоным адыходам ад кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквою.
У прыватнасьці Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў Філарэту за «канструктыўныя адносіны і ўвагу да мяне як малодшага брата ў біскупскім служэньні».
Тадэвуш Кандрусевіч піша Філарэту:
«У дзень, калі Вы завяршаеце сваё служэньне ў якасьці Мітрапаліта Менскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, дазвольце ад усяго сэрца падзякаваць Вам за Вашы намаганьні па адраджэньні духоўнасьці ў Беларусі.
Трыццаць пяць гадоў Вы стаялі ля руля Праваслаўнай Царквы ў Беларусі і за гэты час яе ня толькі адрадзілі, але і ўзьнялі на вельмі высокі ўзровень разьвіцьця і служэньня. Пра гэта сьведчаць новыя эпархіі, духоўныя навучальныя ўстановы, манастыры, выдавецтвы, прыходы, дыялёг з грамадзтвам і многае іншае.
Дзякуючы Вашым намаганьням і малітвам, на якасна новы ўзровень выйшлі міжрэлігійныя і міжканфэсійныя адносіны, у тым ліку з Каталіцкім Касьцёлам з мэтай сумеснага сьведчаньня Эвангельля і абароны хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, за што мы Вам удзячныя».
У той жа дзень мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да новага кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла, якога ў Менск пераводзяць з Разані:
«Вы становіцеся пераемнікам Мітрапаліта Філарэта, які адрадзіў на беларускай зямлі Праваслаўную Царкву. Упэўнены, што Ваш багаты пастырскі досьвед будзе садзейнічаць як далейшаму развіцьцю Праваслаўнай Царквы, так і яе адносін з Каталіцкім Касьцёлам, што асабліва важна ў наш час, калі неабходна разам абараняць хрысьціянскія каштоўнасьці і абвяшчаць Эвангельле сэкулярнаму сьвету».